Грамадства44

Да канца месяца мінскія вуліцы загадалі вызваліць ад аўтахламу

Мінскія ўлады плануюць на працягу верасня ачысціць гарадскія двары і вуліцы ад аўтамабіляў, якія працяглы час стаяць без гаспадароў і фактычна ператварыліся ў аўтахлам. Задачу завяршыць гэту працу да 1 кастрычніка паставіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун на пасяджэнні працоўнай групы, прысвечаным утрыманню і ўпарадкаванню горада.

Фота: «Мінск-Навіны»

На сустрэчы таксама абмяркоўвалі развіццё парковачнай прасторы і адпаведнай інфраструктуры. Генеральны дырэктар аб’яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў асобна звярнуў увагу на праблему кінутых аўтамабіляў, якія займаюць месцы ў дварах і на вуліцах. Пасля гэтага Алег Корзун даручыў цягам месяца прыбраць аўтагломазд з гарадской тэрыторыі.

Праблемай аўтагломазду ў Мінску займаюцца ўжо не першы год. Яшчэ ў сакавіку 2024 года сталічная Дзяржаўтаінспекцыя запусціла чат-бот, праз які гараджане могуць паведамляць пра кінутыя аўтамабілі.

Каментары4

  • экспрапрыяцыя
    05.09.2026
    Потым высветліцца, што разам з закінутымі машынамі забралі выкарастоўваемыя)
  • Ясень
    06.09.2026
    шкада калі утылізуюць каштоўныя старажытныя аўтамабілі. Трэба вывезці на нейкую стаянку, можа нехта купіць як донара на запчасткі ці рэстаўрацыю. Часам бывае каму патрэбны умоўны Форд Гранада 1980года. А тут такое вывезуць пад прэс. Калісці помню у 80х вывозілі пасляваенныя масквічы у металалом
  • гэх
    06.09.2026
    Ясень,
    я спрасіл у ясеня, ґдзе мая любімая,
    а любімую даўно уж атвезлі пад прэс
    ¯\_(ツ)_/¯

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць