Аўто11

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА

Днямі пад прэс адправіліся яшчэ тры машыны, якія былі прызнаныя судом безгаспадарнымі.

У тэлеграм-канале Першамайскага раёна Мінска з'явілася відэа, на якім паказаны працэс утылізацыі кінутых аўтамабіляў.

Варта адзначыць, што пад прэс безгаспадарныя машыны адпраўляюцца далёка не адразу. Спачатку чыноўнікі звяртаюцца ў ДАІ з просьбай высветліць уласніка. Пасля яму дасылаюць пісьмовае патрабаванне прывесці цягам аднаго месяца маёмасць у парадак. 

Калі гаспадар не адклікаецца ці не знаходзіцца, то аўтахлам перамяшчаюць на ахоўваемую стаянку. Аднак і гэта не канец. Уладальнікі цягам 3 месяцаў могуць звярнуцца ў адміністрацыю свайго раёна з патрабаваннем вярнуць аўто. 

Калі такі дакумент не паступае, то чыноўнікі звяртаюцца ў суд з патрабаваннем прызнаць транспартны сродак безгаспадарным і перадаць яго ў камунальную ўласнасць горада Мінска.

Пасля таго, як рашэнне суда набывае моц, аўтамабіль утылізуюць.

Каментары1

  • Ёсік
    09.08.2026
    Дык гэта ж шчэ не ўтылізацыя.

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць