Грамадства5252

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь

Вядоўца ранішняга шоу «Обычное утро» Канстанцін Каверын у новым выпуску ТОКу расказаў, чаму не хоча вяртацца ў Беларусь, ці сумуе па Мінску і куды ўсё ж хацеў бы прыехаць.

Канстанцін Каверын. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

«Я не хачу вяртацца. Я і туды не вярнуся ніколі. Таму што я не хачу хадзіць па адных вуліцах з гэтымі ўпырамі, якія білі, збівалі, гвалтавалі людзей.

Я не хачу хадзіць па адных вуліцах, сядзець за суседнім столікам у кавярні з людзьмі, якія пагражалі бацькам адабраць дзяцей. Я гэтага не хачу», — заявіў Каверын у размове.

Настасся Роўда заўважыла, што такіх людзей абсалютная меншасць і з імі можна ўвогуле ніколі не перасекчыся.

«Ну не. Я не хачу ўсяго гэтага. Я не хачу вышукваць, пытацца. Вось мы ўвечары садзімся ў кавярні, за суседнім столікам сядзяць два паголеныя хлопцы. Я не хачу [пытацца]: «Хлопцы, вы ў АМАПе служылі, не служылі?» Я гэтага не хачу, проста не хачу.

І ім будзе лягчэй жыць без мяне, і мне будзе лягчэй жыць без іх», — адказаў Каверын.

Канстанцін запэўніў, што для сябе гэтае пытанне вырашыў цвёрда. Калі з’явіцца магчымасць, ён прыедзе ў Беларусь, каб наведаць могілкі. Але не думае, што такая магчымасць з’явіцца хутка.

«Калі я дажыву да гэтай магчымасці, вядома, з’езджу. Але не… Жыць я буду тут».

На пытанне Роўды, ці сумуе ён па Мінску, Каверын адказаў, што не.

«Не, вось шчыра. Па Мінску — не. Я сумую па сваім маленькім гарадку Глыбокае».

У горад, у якім ён вырас, паводле слоў Канстанціна, ён бы з’ездзіў «на пару дзён, на тыдзень».

«Адпачынак правесці — і ўсё. І назад», — запэўніў Каверын.

Канстанцін Каверын — журналіст і шоўмен. Раней ён вёў забаўляльныя праграмы на БТ, працаваў вядоўцам на радыё Unistar і дыктарам на «Барысаў-Арэне». У 2020‑м асудзіў гвалт сілавікоў і катаванні на Акрэсціна, выказаў сваё захапленне стойкасцю беларускіх жанчын. Праз палітычную пазіцыю Каверын страціў працу на радыё і ў БАТЭ. Летам 2022 года ён разам з сям'ёй з’ехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе цяпер жыве і вядзе ютуб-шоу «Обычное утро».

Каментары52

  • Віця Прокопенёв
    06.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Санта Бэрримор
    06.09.2026
    Я его понимаю.
  • Смуга
    06.09.2026
    Мабыць складана сарыентавацца, калі ты Каверын, Місуна і Грынберг - адначасова. Але гэта яго справа.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць