Мужчына трапіў у бальніцу пасля выбуху акумулятара для электрасамаката
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 4 верасня на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна. Прыкладна а 20:20 ратавальнікам паведамілі, што ў бальніцу даставілі беларуса 1984 года нараджэння з апёкамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Паводле інфармацыі МНС, акумулятар электрасамаката разарваўся падчас зарадкі. У выніку мужчына атрымаў апёкі і яму спатрэбілася медыцынская дапамога.
Прычыны здарэння і абставіны ўзнікнення пажару цяпер высвятляюцца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары