Грамадства2424

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася

«Жанчына, са слязамі на вачах, доўга выбірала мне свой найлепшы кавун».

Анджэй Пачобут у Гродне. Фота: яго фэйсбук

Былы палітзняволены Анджэй Пачобут 8 верасня вярнуўся ў Беларусь. Ён збіраецца правесці там тыдзень. Пачобут наведаў Гродна, Мінск, дзе прайшоўся да Валадаркі.

У фэйсбуку былы палітвязень падзяліўся кранальнай гісторыяй, якая здарылася з ім падчас паездак па краіне. Ён купіў кавун, які вырасцілі на поўдні Беларусі, — хоць ён і не такі салодкі, як узбекскі, за ім цэлая гісторыя.

«Аказалася, што і прадавачка, і ўладальнік бізнэсу — муж і жонка. Абодва адседзелі за 2020 год. Артыкул 342: «актыўны ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак». Адбылі адпаведна «хатнюю хімію» і «хімію» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Цяпер яны вядуць уласны невялікі бізнэс і, падобна да большасці беларусаў, чакаюць на лепшыя часы.

Размова была поўная хвалявання, і жанчына, са слязамі на вачах, доўга выбірала мне свой найлепшы кавун.

Трымаю кулакі за такіх людзей. Няхай Пан Бог апякуецца імі!»

Каментары24

  • .
    13.09.2026
    Бачу артыкул пра Пачобута і ўжо ведаю, што тролі зараз пачнуць сваю працу, схему наступныя:

    - Спробы выставіць Пачобута ворагам беларусаў і Беларусі
    - Спробы пераканаць, што Пачобут нічога не робіць для беларусаў
    - Абурэнне, што дзеяч польскай меншасці ў Беларусі піша па-польску
    - Абурэнні, што пра яго пішуць
    - Нешта новае?
  • Не веру, што КДБ гэта пакіне проста так
    13.09.2026
    Не здзіўлюся, калі потым гэтых людзей знойдуць і да іх прыйдзе кдбшнік, каб апытаць, аб чым яшчэ вяліся размовы.
  • Гульні спецслужбаў
    13.09.2026
    ., для мяне відавочна, што Церцель гуляе ў сваю гульню: дае Пачобуту спакойна праехацца па ўсёй краіне, у той час, які іншых беларусаў працягваюць затрымліваць.
    Проста на дадзены момант няма каманды на яго затрыманне.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць