Каментары да артыкула

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася

  • Навошта паліць людзей?
    13.09.2026
    Калі б я на тыдзень заехаў у Беларусь, я б не стаў нічога пісаць ні пра каго, хто супраць Лукашэнкі і выжывае.
    Я б падумаў: я хутка з'езду ў бяспечную краіну, а ім яшчэ тут жыць.

    Хто жыве ў Беларусі, самі нічога пра сябе не выстаўляюць у ФБ. Усе шыфруюцца.
  • Карціна маслам
    13.09.2026
    Навошта паліць людзей? , уяўляю карціну: Вадзім Кабанчук прыяжджае ў Беларусь і пачынае выкладаць фоты і расповяды сямей беларускіх дабраахвотнікаў: якія рэпрэсіі яны перажылі. У 2021-2023 гадах.
    Што скажаце?
    Магчыма такое? Не.
  • .
    13.09.2026
    Бачу артыкул пра Пачобута і ўжо ведаю, што тролі зараз пачнуць сваю працу, схему наступныя:

    - Спробы выставіць Пачобута ворагам беларусаў і Беларусі
    - Спробы пераканаць, што Пачобут нічога не робіць для беларусаў
    - Абурэнне, што дзеяч польскай меншасці ў Беларусі піша па-польску
    - Абурэнні, што пра яго пішуць
    - Нешта новае?
  • Гульні спецслужбаў
    13.09.2026
    ., для мяне відавочна, што Церцель гуляе ў сваю гульню: дае Пачобуту спакойна праехацца па ўсёй краіне, у той час, які іншых беларусаў працягваюць затрымліваць.
    Проста на дадзены момант няма каманды на яго затрыманне.

    [Зрэдагавана]
  • усё больш проста
    13.09.2026
    Гульні спецслужбаў , справа больш простая, ў Беларусь хутка мае прыехаць Коўл, Лука не хоча перад сустрэчай псаваць адносіны і не збіраецца арыштаваць Пачобута, тым больш, што той прыехаў толькі на тыдзень, а амерыканцы з лукашыстамі далі слова не чапаць пасля прыезду.
  • Не веру, што КДБ гэта пакіне проста так
    13.09.2026
    Не здзіўлюся, калі потым гэтых людзей знойдуць і да іх прыйдзе кдбшнік, каб апытаць, аб чым яшчэ вяліся размовы.
  • НАРОД!
    13.09.2026
    Не веру, што КДБ гэта пакіне проста так , беларус беларусу беларус.
  • Пры чым тут народ
    13.09.2026
    НАРОД!, па-першае, Пачобут падкрэслівае, што ён не беларус, а паляк.
    Па-другое, прычым тут ваш лозунг да лукашыстаў, якія знішчаюць усё беларускае?
  • НАРОД!
    13.09.2026
    Пры чым тут народ, лукашысты знішчаюць амаль усё беларускае і польскае. І тыя лукашысты - беларускі народ!
  • Лукашысты - не беларускі народ
    13.09.2026
    НАРОД!, хлусня. Караев, Шуневич, Карпенков, командир спецподразделения «Альфа» при КГБ С.Зубков, председатель КГБ Тертель и т.д. - НЕ беларусы.
  • Янка Збеглы
    13.09.2026
    Лукашысты - не беларускі народ, дык што - мо і Ваня Кубракоў не беларус?
  • НАРОД!,
    13.09.2026
    Лукашысты - не беларускі народ, ёсць сярод лукашыстаў расейцы, якіх многія беларусы лічаць брацкім народам, але пераважная большасць людзей у сістэме - беларусы. Ад міліцыянтаў і чыноўнікаў да прапагандыстаў, міністраў і самога Лукашэнкі. Лукашэнка, Азаронак, Турчын, Ананіч, Круты, Кубракоў і шмат шмат іншых - беларусы.
  • Азаронка-лукашэнку
    13.09.2026
    НАРОД!,, у вас усё з ног на галаву: расейскія калабаранты (Лукашэнкі, Азаронкі, Кубраковы) у вас раптам народам сталі.
    Ну тады вы таксама = Азаронак + Лукашэнка.
  • НАРОД!
    13.09.2026
    Азаронка-лукашэнку, гэта ў вашых уяўленнях народ гэта нейкая святая група, якая ідэальнейшая за Бога, а ў рэальнасці народ гэта розныя людзі. І якраз тыя Лукашэнкі і Азаронкі - прадстаўнікі самага простага народа. Вось такі просты глыбінны народ дарваўся да ўлады і ёсць як ёсць. Гэта ж вам не прадстаўнікі нацыі, напрыклад інтэлектуалы.
  • Блін
    13.09.2026
    Людзям гэтым каюк. Жыць не дадуць.
  • 2000
    13.09.2026
    гадоу́ Беларусы моляцца ,,вышшым сілам,, а жывуць у́сё горай .
  • Тамаш
    13.09.2026
    2000 , а трэба ладзіць супраціў. Хопіць нават не выходзіць на работу. І ўсё.
  • Цёмны народ - Багдановіч
    13.09.2026
    2000 , беларусы моляцца на Расію, але хочуць жыць як у Еўропе і не бачаць у гэтым супярэчнасці.
  • Янка Збеглы
    13.09.2026
    Тамаш, у 2020 нешматлікіх страйкоўцаў уласныя калегі хуценька здалі кіраўніцтвам прадпрыемстваў, а тыя - кдб ды губазіку
  • Марыя
    13.09.2026
    Тамаш, ты храбрец видимо из Польши пишешь
  • Час згублены
    13.09.2026
    Тамаш, у 2026м неактуальна. Немагчыма рабіць страйкамы, немагчымая падтрымка страйкуючых.
  • Тамаш
    13.09.2026
    Час згублены, і ня трэба. Людзі самі павінны ведаць. А так рабы. І там аднаму “с Польши, кстати, безграмотный орк, из Польши. С горы можно пописять». Я ведю, што такое бізуны лукафашыстаў. Адну нырку выдаліў праз месяц.
  • Зялёны Дуб
    13.09.2026
    Тамаш, тых, якія працягваюць савецкае ў Беларусі вы назвалі лукаФАШЫСТАМІ? Не дзіва, што ў Беларусі далей савок, калі нават апаненты той савецкай сістэмы думаюць па-савецку.
  • Час згублены
    13.09.2026
    Тамаш, дзякуй вам за супраціў лукашызму.
    Але забастоўка робіцца арганізавана. Каб усе адначасова не прыйшлі на працу.
    Інакш гэта не будзе мець эфекта.
    Ну вось я заўтра не пайду на працу. А ніхто пра гэта і не даведаецца, а нехта іншы паслязаўтра. Што гэта дасць? Нічога на дадзены момант.
    Забастоўка павінна была быць адразу пасля фальсіфікацыі выбараў і пабоішча, якое зладзіў рэжым пасля закрыцця ўчасткаў 9 жніўня.
    То бок у панядзелак 10 жніўня. Як пратэст.
    Так званыя лідары пратэста катэгарычна адмяталі такі сцэнар. Хаця многія іх прасілі аб'явіць страйк. Каб усе пачулі і зрабілі адначасовае дзеянне.

    Ціханоўская толькі дзесьці ў кастрычніку ці лістападзе заклікала да страйку, калі пратэстнае поле было ўжо амаль зачышчана.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць