Былы палітзняволены Андрэй Пачобут, які ўчора рызыкнуў паехаць з Польшчы ў Беларусь, напісаў у фэйсбуку пра тое, што пабачыў у гродзенскім офісе Саюза палякаў у Беларусі.

Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9
«Сёння я быў у нашым офісе ў Гродне. Шмат эмоцый, шмат аповедаў пра тое, як людзі перажылі і вытрымалі хвалю рэпрэсій у 2021—2023 гадах, якая тады пракацілася па нашай арганізацыі.

Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9
Узрушальныя гісторыі настаўніц пра тое, як хавалі спісы вучняў, каб не падставіць іх і бацькоў пад рэпрэсіі…. Ці словы пра тое, што ніхто не быў упэўнены, ці прыйдуць дзеці ў школу ў верасні 2021 года, ці не будуць баяцца.
Прыйшлі. Толькі паасобныя сем'і адмовіліся. Парафразуючы вядомы фільм: «Związek Polaków have a reputation», — напісаў Андрэй Пачобут.

Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9
Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»
Усаў назваў дазвол на вяртанне Пачобута аперацыяй уладаў Беларусі
Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш
Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку
Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Больш незразумела, чаму так абурае польская ў запісе польскага дзеяча, а расейская ад многіх беларускіх дзеячаў не.