Свет44

Турцыя запрасіла ў Інтэрпала дазвол на арышт Нетаньяху

Запыты на арышт у дачыненні да прэм’ер-міністра Ізраіля, а таксама камандуючага ВМС Ізраіля былі накіраваныя «за злачынствы супраць актывістаў флатыліі «Глабальны Сумуд».

Біньямін Нетаньяху. Фота: Win McNamee / Getty Images

Турцыя запрасіла ў Інтэрпала дазвол на арышт Нетаньяху Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Турцыі Акін Гюрлек, піша CNN Türk.

Запыты на арышт у дачыненні да прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, а таксама камандуючага ВМС Ізраіля Афека Масковіча былі накіраваныя «за злачынствы супраць актывістаў флатыліі «Глабальны Сумуд», уключаючы генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці».

Канфлікт вакол флатыліі «Глабальны Сумуд» узнік пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы перахапілі ў міжнародных водах Міжземнага мора міжнароднае судна гуманітарнага канвою з грузам для сектара Газа, затрымаўшы праваабаронцаў і грамадзян Турцыі, якія знаходзіліся на борце.

У адказ на гэта стамбульскі суд па пазовах пацярпелых актывістаў распачаў крымінальную справу супраць 35 ізраільскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў на чале з прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, абвінаваціўшы іх у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, і выдаў ордары на іх арышт.

Каментары4

  • Гэтае іншае
    21.08.2026
    Здзіўляе тое, што тыя, хто абвінавачвае расейцаў у гібелі дзяцей на ўкраіне, цалкам абыякавыя да таго, што армія Ізраіля забівае палестынмкіх дзяцей. І нават падтрымліваюць іх дзеянні. Чаму? Мо таму, што не прымаюць палестынцаў за людзей?
    Ці не ёсць гэтае фашызм? Самы што ні ёсць.
  • Банан
    22.08.2026
    А нічога, што палестынцы першымі напалі на мiрны фестывалі і забілі ў тым ліку беларусаў
  • Паскробка
    22.08.2026
    Гэтае іншае , вядома, што гэта іншае, бо там у Палестыне яны іншай цывілізацыі, іншай веры ісламскай, а вы ж ведаеце, што такое ісламская дзяржава, там з маленства такіх, як мы з вамі, лічаць кефірамі. Нават некалькі дзён таму Бен-Гвір паважаны ў Ізраілі чалавек сказаў, што наогул жыхароў Газы можна не лічыць за людзей, таму і заклікаў 30-40 забіваць кожную ноч, каб ачысціць Газу

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць