У Беларусі запусцяць мабільны дадатак для электроннай чаргі на мяжы
Да канца 2026 года ў Беларусі плануюць запусціць мабільны дадатак для рэгістрацыі ў электроннай чарзе на мяжы. Пра гэта у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Каля пунктаў пропуску ў Беларусі абсталююць спецыяльныя пляцоўкі для чакання. Акрамя таго, яшчэ да прыезду на мяжу можна будзе зарэгістравацца ў электроннай чарзе і пад'ехаць да пункта пропуску ў прызначаны час.
У 2026 годзе ўжо з'явілася магчымасць дыстанцыйнай рэгістрацыі ў электроннай чарзе. Да канца года ўлады плануюць зрабіць гэты працэс яшчэ зручнейшым і распрацаваць мабільны дадатак.
Па словах Уладзіміра Арлоўскага, праз тэлефон можна будзе непасрэдна рэгістравацца ў электроннай чарзе. Сістэма павінна працаваць як для пасажырскага, так і для грузавога транспарту.
Каментары