Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу
Студыя Golden Horn Studios прадставіла незвычайны сімулятар Potato Please, у якім гульцу давядзецца ад першай асобы чысціць гару бульбы для арміі.
Спачатку ў героя ёсць толькі нож, вядро і куча бульбы. Кожную бульбіну трэба ўзяць у рукі, пачысціць і кінуць у ваду.
За заробленыя грошы гулец зможа купляць больш эфектыўныя інструменты, а пасля — машыны, якія дазволяць перапрацоўваць адразу вялікія партыі бульбы і паступова аўтаматызаваць вытворчасць.
Распрацоўшчыкі таксама абяцаюць рэалістычную фізіку.
У Steam гульню адносяць да сімулятараў з элементамі чорнага гумару і антыўтопіі, а сярод тэматычных пазнак ёсць таксама «халодная вайна». Распрацоўшчыкі апісваюць задачу гульца так: дзяржава даверыла яму адказную місію — забяспечыць армію ежай.
Дакладная дата выхаду Potato Please пакуль не абвешчаная. Гульня ўжо з'явілася ў Steam, дзе яе можна дадаць у спіс жаданага.
Каментары
"Бульбяш" - савецкі імперскі стэрэатып, паганяла. А тут яшчэ і рабская падсобная для арміі праца.
Гучыць як "жарт" або злая іронія. Бяздумная, як у гісторыі з ляпам Каверына пра "раздзецца для палітвязняў". І як з Каверыным, мяркуеш, што такі злы дурнаваты здзек хутчэй у манеры антыбеларускіх прапагандыстаў, як "Жёлтые сливы", імперцаў "беларусы не вартыя нічога" і т.п.
Думайце трохі.