З 1 кастрычніка дровы можна будзе замовіць анлайн. Пра гэта паведаміў міністр лясной гаспадаркі Сяргей Ульдзіновіч у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

«Мы робім усё, каб людзям было зручней гэта зрабіць. З 1 кастрычніка дровы можна будзе замовіць анлайн. Не трэба ехаць у лясніцтва. Любы грамадзянін, знаходзячыся дома, на працоўным месцы, дзе заўгодна, можа зайсці на сайт і аформіць анлайн заяўку. (…) Акрамя таго, мы бачым у апошні час, што расце попыт на колатыя дровы. Таму ставім перад сабой задачу павялічыць аб'ём выпуску гэтай прадукцыі. Пры неабходнасці будзем закупляць абсталяванне, яго ўсталёўваць, каб задаволіць попыт», — дадаў міністр лясной гаспадаркі.
Каментары