І гарбуз яшчэ працягвае расці.

Скрыншот відэа: СТБ
Фермер і блогер Аляксандр Дзямешка з вёскі Малыя Сухарэвічы пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кілаграмаў.
Прычым гарбуз яшчэ працягвае расці — да замаразкаў ён можа набраць яшчэ кілаграмаў 30.
Фермер (па прафесіі ён інжынер-механік) расказаў СТБ, як вырасціў такога гіганта. Кажа, што даглядаць трэба як маленькае дзіця. З угнаенняў Аляксандр уносіў калій, кальцый і фосфар. А ў вельмі сонечныя дні закрываў гарбуз, каб лупіна не агрубела і рост не спыніўся.

Скрыншот відэа: СТБ
Фермер вырошчвае вялізныя гарбузы не першы сезон і возіць іх на кірмашы як экспанат. А пасля пускае гарбуз на нарыхтоўкі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары