Яго даўжыня ўсяго адзін кіламетр і 300 метраў, а рэйс усяго адзін.

У Мінску з'явіўся дзіўны аўтобусны маршрут. Гэта самы кароткі і самы рэдкі маршрут аўтобуса ў сталіцы. Яго нумар і маршрут №261э «Кальцавая — Зялёны Луг-6», піша Blizko.by.
Працягласць маршруту ад блізкага прыгарада Сонечны па вуліцы Шырокай, аўтадарозе Н3085 і вуліцы Мірашнічэнкі ў Зялёны Луг складае ўсяго 1,3 кіламетра.
У дзень выконваецца ўсяго адзін рэйс: па буднях а 07:25 ад прыпынку «Кальцавая» ў Сонечным, і прычым толькі ў адзін бок. У адваротны бок гэты аўтобус не едзе.


Каментары