Літовец спрабаваў вывезці скрадзеную ў Польшчы машыну ў Беларусь
16 верасня на аўтамабільным памежным пераходзе ў Кузніцы супрацоўнікі Падляшскага аддзела Памежнай службы Польшчы затрымалі 58‑гадовага грамадзяніна Літвы, які спрабаваў вывезці з Польшчы аўтамабіль Audi Q8.

Падчас праверкі высветлілася, што машына значыцца ў Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме як скрадзеная на тэрыторыі Польшчы.
Гаворка ідзе пра Audi Q8 2023 года выпуску, кошт якога ацэньваецца прыкладна на 355 тысяч злотых (каля 96 тысяч даляраў). Аўтамабіль канфіскавалі, а кіроўцу затрымалі.
Справу перадалі паліцыі, якая будзе займацца далейшым расследаваннем.
Паводле Падляшскага аддзела Памежнай службы Польшчы, з пачатку 2026 года яго супрацоўнікі ўжо выявілі і вярнулі ўладальнікам 12 аўтамабіляў, атрыманых злачынным шляхам. Агульны кошт гэтых машын складае амаль 1,9 млн злотых (каля 515 тысяч даляраў).
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары