Грамадства33

У Беларусі паменее гравіек і стане больш асфальту

У Беларусі да канца 2026 года плануюць павялічыць працягласць дарог з асфальтавым пакрыццём. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Паводле слоў чыноўніка, за апошнія гады колькасць ямін на аўтамабільных трасах скарацілася ў пяць разоў. Адной з прычын чыноўнік назваў павелічэнне фінансавання дарожнай гаспадаркі.

На новую пяцігадовую праграму плануюць выдаткаваць 19 мільярдаў рублёў. З іх 17 мільярдаў павінны паступіць з дзяржаўнага бюджэту, у тым ліку з Рэспубліканскага дарожнага фонду, яшчэ 2 мільярды рублёў — з мясцовых бюджэтаў. Гэтыя сродкі плануюць накіраваць на рамонт не менш як 25 тысяч кіламетраў дарог і не менш як 500 мастоў.

Для параўнання, за папярэднюю пяцігодку на дарожныя работы было выдаткавана 11,5 мільярда рублёў, а адрамантавалі 18,5 тысячы кіламетраў дарог.

Цяпер дарожнікі імкнуцца на загад Лукашэнкі злучыць аграгарадкі з раённымі цэнтрамі дарогамі з асфальтавым пакрыццём. Да канца 2026 года гравійнае пакрыццё плануюць замяніць удасканаленым на 156 кіламетрах дарог у раёне 34 аграгарадкоў.

Паралельна працягваецца рэканструкцыя буйных аўтамабільных трас. Адной з асаблівасцяў новых праектаў стане выкарыстанне замест асфальту цэментна-бетоннага пакрыцця.

У Гомельскай вобласці на рэканструкцыю ўчастка трасы М-10 плануюць выдаткаваць больш за 1,2 мільярда рублёў. Усяго павінны абнавіць 85 кіламетраў дарогі. Работы будуць праводзіцца паэтапна. Увосень 2026 года плануецца адкрыць першы ўчастак працягласцю 16 кіламетраў.

Яшчэ адзін буйны праект рэалізуюць у Мінскай вобласці — там рэканструююць дарогу Р-28 «Мінск — Маладзечна — Нарач».

Пасля завяршэння работ гэты ўчастак стане чатырохпалосным і будзе адпавядаць I тэхнічнай катэгорыі. Праект таксама прадугледжвае цэментна-бетоннае пакрыццё і ўстаноўку двухбаковай бар’ернай агароджы на раздзяляльнай паласе.

Каментары3

  • Відэлец
    17.09.2026
    заўважыў істотнае адрозненне у тым як робяць у Польшчы і у нас. Там будуюць новую аўтастраду і падключаюць да яе існуючыя дарогі , не парушаючы існуючыя сувязі паміж населенымі пунктамі. У нас рэканструюць старую дарогу, робяць з яе аўтастраду пераразаючы суседнія вескі, або новая дарога ідзе праз населены пункт, там ставяць знак 70 км. Але у нас дарогі простыя, а у Польшчы трэба круціць руль. Да Брэста пакуль даедзеш стомішся, то 90, то 60, то камера, то пешаходны пераход, абышто
  • Вольга
    17.09.2026
    Хіба што ў кірунку мяжы з Укрінаю.
  • %
    18.09.2026
    Пакладуць той асфальт наўпрост вось на такую гравейку і да першай вясны, а потым пральная дошка, а не дарога

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны8

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе15

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары25

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам5

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны8

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць