Прэм'ер Чэхіі абвінаваціў Еўропу ў імпатэнцыі з-за ўкраінскага канфлікту
Андрэй Бабіш раскрытыкаваў еўрапейскіх палітыкаў за недастатковы ўдзел ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.

Андрэй Бабіш. Фота: Milan Jaros / Bloomberg via Getty Images
«Я.. буду змагацца за тое, каб пакласці канец гэтай ненавіснай вайне. Неверагодна. Імпатэнцыя Еўропы проста жудасная», — заявіў прэм'ер у відэа, апублікаваным на яго старонцы ў фэйсбуку.
Бабіш нядаўна заявіў, што, на ягоную думку, Еўропа не зацікаўленая ў мірных перамовах, а тэма вайны ў еўрапейскіх палітыкаў абмяжоўваецца толькі размовамі.
Каментары
Есть догадки, что он хочет слить всё неофашистам.