Музыка

«Гэта відовішча варта ўбачыць». Oasis абвясціў пра новы сусветны тур

Брытанскі рок-гурт Oasis у панядзелак абвясціў пра новы сусветны тур, які пройдзе ў 2027 годзе і ахопіць Вялікабрытанію, Еўропу і ЗША. Рашэнне было прынята пасля нечаканага і трыумфальнага вяртання гурта на сцэну летась, піша Бі-бі-сі.

Ноэль (злева) старэйшы за Ліяма на пяць гадоў. Фота: Alberto Pezzali / Invision / AP

Ліям і Ноэль Галахеры дадуць 38 канцэртаў, у тым ліку 11 — у родным Манчэстэры, прычым усе яны пройдуць у чэрвені на «Этыхад Стадыёне» — хатняй арэне футбольнага клуба «Манчэстэр Сіці», даўнім фанатам якога з'яўляецца Ноэль. 

Выступленні таксама запланаваныя ў Глазга, Мюнхене, Парыжы, Амстэрдаме, Бостане і іншых гарадах.

Тур стартуе ў Глазга ў маі 2027 года і завершыцца ў верасні чатырма канцэртамі ў Небуорце — праз 30 гадоў пасля легендарных выступленняў Oasis на гэтай пляцоўцы на поўнач ад Лондана.

Для продажу білетаў будзе ўведзеная новая сістэма папярэдняй рэгістрацыі. Такое рашэнне прынята пасля шматлікіх скаргаў прыхільнікаў на кошты і шматгадзінныя чэргі падчас продажу білетаў на тур 2025 года, які азнаменаваў вяртанне Oasis на сцэну.

Прыхільнікі, якія паспяхова пройдуць рэгістрацыю, атрымаюць спецыяльны код доступу. Паводле арганізатараў, такая сістэма павінна скараціць чэргі і ўскладніць працу білетных спекулянтаў.

Гурт, які стаў адным з галоўных сімвалаў эпохі брыт-попу дзякуючы такім хітам, як Wonderwall, Don't Look Back in Anger і Supersonic, ужо некалькі тыдняў намякаў на працяг свайго рэюніён-туру.

У панядзелак музыкі апублікавалі анонс у сацыяльных сетках, суправадзіўшы яго словамі: «Час пачынаць святкаваць!»

«Пасля перыяду разважанняў «самая разбуральная поп-культурная сіла ў найноўшай гісторыі Вялікабрытаніі» прызнала сябе зноў гатовай да працы і зноў вяртаецца, каб падымаць людзям настрой, — гаворыцца ў заяве гурта. — Гэта будзе відовішча, якое варта ўбачыць».

Браты Галахеры абвясцілі пра завяршэнне свайго 15‑гадовага канфлікту і ўз'яднанне Oasis у жніўні 2024 года. Навіна выклікала сапраўдны ажыятаж вакол білетаў на іх сусветны тур.

Агулам 41 канцэрт у Еўропе, Азіі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы наведалі больш за два мільёны чалавек, а зборы склалі каля 400 мільёнаў долараў.

Гурт быў заснаваны ў 1991 годзе братамі Ноэлем і Ліямам Галахерамі ў Манчэстэры. Старэйшы, Ноэль, — гітарыст, аўтар большасці песень і прадзюсар гурта, малодшы, Ліям, — асноўны вакаліст.

За гады выступленняў браты набылі сабе рэпутацыю «дрэнных хлопцаў», пастаянна трапляючы на старонкі газет у сувязі са скандальнымі сітуацыямі.

Працяглы перапынак у іх музычнай кар'еры звязваюць з канфліктам у 2009 годзе паміж братамі, сапраўдная прычына якога дакладна не вядомая.

Усё пачалося з заявы Ноэля Галахера, які сказаў, што «проста не можа працаваць з Ліямам ні дня больш». На працягу наступных 10 гадоў браты вялі слоўную вайну і выступалі паасобку.

Канцэрты гурта ў 1990‑я гады лічацца легендарнымі, а яго хіты Live Forever, Wonderwall, Don’t Look Back In Anger, Stop Crying Your Heart Out, Stand Be Me ўвайшлі ў сусветную класіку поп-музыкі XX стагоддзя.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман14

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць