Культура1010

Віктар Марціновіч выдаў новы раман

Раман выйшаў ва ўроцлаўскім выдавецтве і мае назву «Глыбіня».

Ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW выйшла новая кніга Віктара Марціновіча «Глыбіня», паведамляе bellit.lnfo.

У постапакаліптычным рамане аўтар даследуе праблему падзеленасці беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры Беларусі і за яе межамі, а таксама спрабуе выявіць гістарычныя заканамернасці, якія б збераглі ад непапраўных памылак.

«Што будзе з намі, калі мы раптам апынемся па розныя бакі — краіны, гісторыі, уласнага жыцця? Адна краіна расколваецца на «да» і «пасля». На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?»

Віктар Марціновіч стварыў напружаны і эмацыйны твор пра разлом, які праходзіць праз лёсы людзей. Тут ёсць усё: досвед сыходу і яго цана, складаная этыка адносін паміж «сваімі» і «чужымі», унутраныя канфлікты, што не даюць спакою. Гэта вострасюжэтны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак.

Набыць кнігу можна анлайн на розных пляцоўках.

Віктар Марціновіч восем гадоў не выдаваў раманаў па-беларуску. Дэбютаваў у 2009 годзе на расейскай мове раманам «Параноя», потым былі «Сцюдзёны вырай», «Мова», «Сфагнум», «Ноч» і інш. Віктар Марціновіч не толькі аўтар мастацкай прозы, але яшчэ і драматург, і мастацтвазнаўца. У пачатку 2026 году ў Оксфардскім выдавецтве Routgledge па-англійску выйшла ягоная кніга «Art of Mercy»: нон-фікшн пра мастацтва праз прызму прыватнага, глыбока асабістага досведу.

Каментары10

  • Tak
    14.09.2026
    Замовіў адразу! Вельмі чакаў новага твору ад Віктара! Прадбачу цяжкае чытанне, але, ведаючы Віктара, 100% будзе над чым падумаць і пад час чытання і пасля)
  • Вопрос
    14.09.2026
    Хотелось бы знать об авторе больше,чем выдаёт гугл:семья,родители,дети,жена,братья,сёстры...Или он из детдома?Без этого картина бликует жизни бликует...
  • Даёшь возрождение римской цивилизации
    14.09.2026
    А итальянцы ностальгируют по латыни, по римской империи, по утраченной культуре римлян? Скорее нет. Так и с нами? Я ностальгирую по вкл? Нет. По исчезновению белорусского языка? Нет. По утраченной сельской культур, вышивание, домотканая одежда, песни на мове? Нет. Так исчезают одни культуры, языки, страны, империи, цивилизации и рождаются новые. Я давно знал, что возродить мову, построить государство на мове, войти в ЕС, НАТО это скорее из области утопии. Почему то почти все стесняются скачать открыто: белорусский проект и прозападный дрейф на сегодня не состоялись.

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?17

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі9

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя24

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6

Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы2

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам12

Бяляцкі расказаў пра сустрэчу з Коўлам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?17

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць