Грамадства2525

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя

«Мы прапануем у рамках патэнцыйнай дээскалацыі, каб была абвешчаная ўсеагульная палітычная амністыя, як у той жа Венесуэле».

Франак Вячорка. Фота: «Наша Ніва»

Каментуючы вяртанне былога палітвязня Анджэя Пачобута ў Беларусь, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка падкрэслівае ў размове з DW Беларусь, што гэта важны прэцэдэнт, але пакуль выключэнне з правілаў.

Ён адзначыў, што беларусам важна мець гарантыі бяспечнага вяртання на радзіму. Адной з іх магла б стаць усеагульная палітычная амністыя.

«Мы прапануем у рамках патэнцыйнай дээскалацыі, каб была абвешчаная ўсеагульная палітычная амністыя, як у той жа Венесуэле. Святлана Ціханоўская з Джонам Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы, спыняюцца мінулыя справы, рэабілітуюцца або хаця б закрываюцца справы тых, хто ўжо сядзеў.

Цяпер людзі едуць у Беларусь, часта не ведаючы, ці ёсць на іх крымінальныя справы. Рэжым гэтую інфармацыю хавае. А калі будзе ўсеагульная амністыя і прыпыненне адкрыцця любых спраў — гэта ўсе адчуюць. Гэта магло б стварыць умовы, каб людзі паступова маглі вяртацца назад. Гэта наша мэта, наша задача, да якой мы ідзем і якую прагаворваем у тым ліку з амерыканцамі і з еўрапейцамі. Мы гаворым, што санкцыі нельга здымаць, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен», — кажа Франак Вячорка.

Каментары25

  • R
    13.09.2026
    Гэта адмыслова перад самым прыездам Коўла такія ўкіды робяцца, каб дакладна ніхто не выйшаў?
  • Вільготныя мроі
    13.09.2026
    Таварышы сапраўды жывуць у нейкім паралельным свеце. Быццам не разумеюць, што сказаўшы А, трэба казаць і Б. Што за рэабілітацыяй ідзе кампенсацыя і вяртанне адціснутай маёмасці, а далей турма для Лукашэнкі, фальсіфікатараў, звяроў-амапаўцаў і прадажных суддзяў з выканаўцамі. І што Лукашэнка ніколі на такое не пойдзе. Бо сям'я вялікая. Бо амапаўцы не дадуць. <..>
  • Янка Збеглы
    13.09.2026
    >як у той жа Венесуэле

    Франак ізноў дурня ўключае. Ці хіба ён не ведае, што ў Венесуэле тамтэйшага Падрэ спачатку скралі ды за краты кінулі?

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць