Мы неяк абыдземся без талкаванняў Дубаўца, які стаў на іншы бок барыкад ад хрысціянства, калі абвясціў сябе масонам
Няблага
13.09.2026
Ух ты , juice і іх прыхільнікі вельмі стараюцца пра тое, каб вучыць усю планету як жыць па іх правілах
ррт178
13.09.2026
Калі ўжо хтось надрукуе на беларускай дапаможнікі для такарных і фрэзерных станкоў, распрацоўцы аперацыйных сістэм, хірургіі, мікраэлектроніцы, рольніцтву і г.д. А то ўсе гэтыя вершы, мастацкія аповеды ды міты - гэта добра, але замала. Трэба практычная і навуковая літаратура. Няўжо адныя летуценьнікі ў друкарнях ды за асадкаю сядзяць? Калі чалавек сутыкаецца з практычнымі паўсядзённымі праблемамі (напрыклад як акумулятар адрэмантаваць, ці дах перакрыць, паглядзець новыя методыкы кулінарыі, ці расьліну альбо грыб ідэнтыфікаваць) - то ў яго застаецца два выбары - альбо лезьці ў расейскую літаратуру, альбо ў ангельскую. А сваёй атрымліваецца проста няма, бо свая то дзесьці ў часах цмокаў ды рыцараў захрасла, то лётае дзесьці ў нябёсах з Езусам, то поўзае па старых турмах ды франтах. У выніку мова сапраўды паступова ператвараецца на мову бабулек бо не ствараецца і не ўжываецца сучасная тэхнічная, навуковая, кампутарная, медыцынская тэрміналёгія, а старая - паступова адыходзіць у мінулае.
.
13.09.2026
Напэўна, ведаеце ж, што ў 1920-30-х былі распрацаваныя слоўнікі серыі Беларуская Навуковая Тэрміналогія па розных профільных абласцях ведаў, што яны былі забаронены і фізічна знішчаліся ў перыяд рэпрэсій. Па сучаснай камп'ютарнай тэрміналогіі рабілі некалькі слоўнікаў, некаторыя (напалову) аматарскія. Нешта ёсць у анлайн слоўніках. Па раслінах і грыбах раю глядзець Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Таксама ёсць анлайн.
"Калі чалавек сутыкаецца з практычнымі паўсядзённымі праблемамі ... то ў яго застаецца два выбары - альбо лезьці ў расейскую літаратуру, альбо ў ангельскую." Зараз раю звяртацца з гэтымі праблемамі да ШІ. Ён адразу раскажа на беларускай. Таксама з ім можна абмеркаваць і найбольш адэкватныя тэрміны, калі іх яшчэ пакуль няшмат.
Выдаўцы проста так, у свабодны час і за свой кошт не будуць нешта распрацоўваць "у стол". Гэта ж двухбаковы працэс, грамадства таксама павінна стварыць запыт, на ўжыванне, пераклад дакументаў і стандартаў і г.д. Упэўнены, што пры нармальнай дзяржаўнай падтрымцы сваёй дзяржаўнай мовы працэсы пайшлі б вельмі бадзёра. Як яны ўжо пачыналіся ў 1990-х (калі таксама былі распрацаваныя і выдаваліся тэрміналагічныя слоўнікі).
Ух ты
13.09.2026
ррт178, Усё гэта ёсць, толькі што трэба гэта ўсё збіраць. Выдавалася многа і ў тым жа пачатку стагоддзя ў БССР, і на золку суверэннай Беларусі ў канцы стагоддзя. У бібліятэках ёсць. Альбо адсканаванае на сайтах, трэба шукаць.
Вожык
13.09.2026
Галоўнае гэта AI-слопная вокладка, пад вокладкай такая ж брыдота?)
Пі іта хі
13.09.2026
Вожык, у бурзумафага і кайлсажэра забылі спытаць
.
13.09.2026
Аповесць можа быць цікавай, бо пытанні ўяўленняў пра "правільнасць" і "чысціню" глыбей і шырэй за толькі рэлігійны і хрысціянскі кантэкст.
Вокладкі ад ШІ ужо муляць вочы. Пазней выдаўцы і аўтары будуць саромецца гэтага перыяду 2025-26-.., калі эканомілі на мастаках. Насамрэч, пры жаданні і з ШІ можна зрабіць менш стэрэатыпныя ілюстрацыі, толькі трэба выдаткаваць на іх больш часу і майстэрства, а не хвіліну-дзве на просты промпт.
Прыпавесьць пра мытніка і фарысэя разумею як "занадта чалавечую" гісторыю пра ўладу: аўтарытарны кіраўнік больш цэніць не гордых прынцыповых, а слепа адданых падпарадкаваных.
Жвір
13.09.2026
Банальна й дзіўна. Пачынаеш разумець, як прафэсыяналі рэлігійнай справы глядзяць на сваіх прыхаджан.
алі
13.09.2026
У Дубаўца неяк на Свабодзе спыталі, як ён ставіцца да скарачэння парафіян у ЕС. Ён адказаў у духу: ну і хай з ім, там духоўнасць не зводзіцца да рэлігійнасці, і ці нават не лепей за рэлігійную. Пры гэтым прасоўвае відавочна антыкаталіцкі рух (нагадаю, католікам недазволена рабіцца масонамі). Таму хай лепей не строіць з сябе такога ўжо хрысціяніна ды знаўцу духоўнай літаратуры. Любая крытыка + з яго боку выглядае як рэклама і выклікае ў вернікаў жаданне прачытаць твор, нават калі ён сапраўды слабы.
Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам
Па сучаснай камп'ютарнай тэрміналогіі рабілі некалькі слоўнікаў, некаторыя (напалову) аматарскія. Нешта ёсць у анлайн слоўніках.
Па раслінах і грыбах раю глядзець Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Таксама ёсць анлайн.
"Калі чалавек сутыкаецца з практычнымі паўсядзённымі праблемамі ... то ў яго застаецца два выбары - альбо лезьці ў расейскую літаратуру, альбо ў ангельскую."
Зараз раю звяртацца з гэтымі праблемамі да ШІ. Ён адразу раскажа на беларускай. Таксама з ім можна абмеркаваць і найбольш адэкватныя тэрміны, калі іх яшчэ пакуль няшмат.
Выдаўцы проста так, у свабодны час і за свой кошт не будуць нешта распрацоўваць "у стол". Гэта ж двухбаковы працэс, грамадства таксама павінна стварыць запыт, на ўжыванне, пераклад дакументаў і стандартаў і г.д.
Упэўнены, што пры нармальнай дзяржаўнай падтрымцы сваёй дзяржаўнай мовы працэсы пайшлі б вельмі бадзёра. Як яны ўжо пачыналіся ў 1990-х (калі таксама былі распрацаваныя і выдаваліся тэрміналагічныя слоўнікі).
Усё гэта ёсць, толькі што трэба гэта ўсё збіраць. Выдавалася многа і ў тым жа пачатку стагоддзя ў БССР, і на золку суверэннай Беларусі ў канцы стагоддзя. У бібліятэках ёсць. Альбо адсканаванае на сайтах, трэба шукаць.
Вокладкі ад ШІ ужо муляць вочы. Пазней выдаўцы і аўтары будуць саромецца гэтага перыяду 2025-26-.., калі эканомілі на мастаках. Насамрэч, пры жаданні і з ШІ можна зрабіць менш стэрэатыпныя ілюстрацыі, толькі трэба выдаткаваць на іх больш часу і майстэрства, а не хвіліну-дзве на просты промпт.
Прыпавесьць пра мытніка і фарысэя разумею як "занадта чалавечую" гісторыю пра ўладу: аўтарытарны кіраўнік больш цэніць не гордых прынцыповых, а слепа адданых падпарадкаваных.