Грамадства

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

Шукаюць Мікалая Свірыдава

Мікалай Свірыдаў. Фота з ягонага фэйсбука

У пачатку жніўня пасля ўзыходжання на пік Курумды ў Кыргызстане знікла група з трох альпіністаў. Сярод іх былі двое беларусаў: 43‑гадовы Максім Палянскі і 60‑гадовы Мікалай Свірыдаў, а таксама 37‑гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы.

Гэтая пошукавая аперацыя прыцягнула шмат увагі: за развіццём падзей сачылі тысячы людзей, хоць надзвычайныя здарэнні ў гарах адбываюцца рэгулярна.

На жаль, цуду не здарылася: двух альпіністаў — Максіма і Сяргея — знайшлі мёртвымі, іх целы ўжо апазналі блізкія.

Работы па пошуку Мікалая прыпынілі з-за высокай небяспекі: у месцы меркаванага падзення бесперапынна сыходзяць лавіны і адбываюцца каменяпады. Але, як стала вядома сёння, аперацыю аднавілі.

Як паведамілі Onliner.by удзельнікі пошукавых работ, паводле распараджэння міністра па надзвычайных сітуацыях Кыргызскай Рэспублікі ў работах удзельнічаюць пяць байцоў Асобнага рэспубліканскага выратавальнага атрада. Яны знаходзяцца ў перадавым базавым лагеры.

— Супрацоўнікі МНС Чон-Алайскага раёна ў колькасці чатырох чалавек забяспечылі транспарціроўку тэхнікі і грузаў для базавага лагера. Гаворка ідзе пра апошнія 12 кіламетраў ад дарогі, дзе няма ні каляіны, ні сувязі. Гэты ж участак ведамства забяспечвала ў жніўні.

Работы на схіле выконваюць прыцягнутыя штабам аператары дронаў кампаніі Evernest і альпіністы. Выдаткі на гэтым этапе і адказнасць за яго правядзенне нясе штаб аперацыі. Кансультант аперацыі — альпініст Андрэй Ярохін.

Гэтаму этапу папярэднічалі два тыдні падрыхтоўкі. Міжнародны штаб аперацыі вёў маніторынг надвор’я ў раёне па спадарожнікавых здымках. Для гэтага выкарыстоўвалася праграмнае забеспячэнне, распрацаванае для штаба Дзмітрыем Разумоўскім.

Колькасць снегу, які выпаў за гэты перыяд, і хуткасць яго раставання дазваляюць меркаваць, што аб’екты на схіле засыпаныя нязначна. Палётнае заданне для дрона склалі нанова з улікам абставінаў, устаноўленых на другім этапе аперацыі. Яно ўключае аблёт хрыбта, схілаў і кулуараў.

12 верасня група выехала з Оша і злучылася з супрацоўнікамі МНС непасрэдна ў пункце пачатку маршруту, за Сары-Ташам. Адтуль у базавы лагер уючным транспартам даставілі рыштунак: прадукты, два генератары, дроны, зарадную станцыю і бівуачнае абсталяванне.

Штаб аперацыі дзякуе Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Кыргызскай Рэспублікі, Асобнаму рэспубліканскаму выратавальнаму атраду і МНС Чон-Алайскага раёна за садзейнічанне на ўсіх этапах пошукаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць