Грамадства1414

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі

Дзяўчына абдымаецца з Ігарам Крутым і радуецца лайкам ад Лепса, а шлях да мары бачыць у Маскве. 

Марго Зінгман. Скрыншот яе інстаграма

Дачцэ беларускага бізнэсмена Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы, — 11 гадоў. Маргарыта займаецца ў мінскай студыі «Cтудыёплэй». 

Ужо некалькі гадоў артыстка штурмуе дзіцячы «Славянскі базар», але пакуль яе найлепшы вынік — удзел у фінале нацыянальнага адбору. Затое летась дачка бізнэсмена засвяцілася на тэлевізійных шоу — расійскім «Голас. Дзеці» і беларускім дзіцячым «Фактар.бай».

Марго Зінгман на шоу «Голас. Дзеці»

У расійскім тэлевізійным праекце Марго трапіла ў каманду Наталлі Падольскай і Уладзіміра Праснякова. Там дзяўчына распавяла, што любіць шыць цацкі з фетру і, калі раптам не ўдасца стаць спявачкай, будзе дызайнеркай. Але ж на этапе «паядынкаў» беларуска вылецела. 

Скрыншот інстаграма Марго Зінгман

Удзел у беларускім шоу стаў для Марго больш паспяховым. Ужо падчас першага кастынгу яна так спадабалася спявачцы Насці Краўчанка, што тая націснула «залатую кнопку» — гэта дало магчымасць адразу пераскокнуць у этап «крэслы». 

У выніку на дзіцячым «Фактар.бай» Зінгман дайшла да суперфіналу і трапіла ў топ-5 найлепшых спевакоў.

Лізавета Зінгман. Скрыншот шоу «Фактар.бай»

У адным з інтэрв’ю шоу дзяўчынка распавядала пра сваю сям’ю. Казала, што сама падобная да маці, але праз гэтае падабенства характараў яны часта спрачаюцца. Менавіта мама адказвае за вобразы Марго. 

Малодшы сын Аляксандра Зінгмана з сястрой. Скрыншот з відэа шоу «Фактар.бай»

А займаецца дзяўчынкай больш за ўсё бабуля — яна возіць унучку на бясконцыя рэпетыцыі. Бабулю ж Марго называе самым строгім чалавекам у сям’і.

Бабуля Марго Зінгман

Пра тату артыстка кажа літаральна некалькі слоў — пра тое, што ён моцна ўсіх любіць.

У іншым інтэрв’ю Марго прызнавалася, што шчасліва жыць у заможнай сям’і, але ж лічыць, што моцна выхваляцца гэтым не варта: «Спадзяюся, я не выглядаю разбэшчанай».

Скрыншот з відэа шоу «Фактар.бай»

На пытанне, ці песцяць яе бацькі, Марго адказала, што насамрэч не: яна заўсёды глядзіць на цэны, каб было не занадта дарагое: «На дзень нараджэння набываюць адзенне, пра якое я даўно марыла. А кожны дзень — не».

Скрыншот з відэа шоу «Фактар.бай»

Сёлета Марго ўдзельнічала ў дзіцячай «Новай хвалі» ў Маскве — заняла другое месца (дакладней, падзяліла яго яшчэ з адной дзяўчынай) і атрымала ў падарунак камплект абсталявання для хатняй студыі.

Марго Зінгман абдымае Ігара Крутога

Цяпер жа Марго рыхтуецца ў лістападзе паляцець у Ташкент — будзе рэпрэзентаваць Беларусь на міжнародным конкурсе «Наша пакаленне». Конкурсную песню — «Я трымаю далонямі святло» — напісаў для школьніцы знакаміты расійскі прадзюсар і кампазітар Максім Фадзееў.

Дарэчы, ён не ўпершыню працуе на юную беларуску. Напрыклад, у ліпені Марго выпусціла сумесны трэк з мамай — ён называецца «Мам?» (музыку для яго напісаў Фадзееў).

Здаецца, жонка Зінгмана Лізавета, якая раней паспела папрацаваць дырэктаркай моднага мінскага рэстарана Falcone (у 2025 годзе рэстаран закрыўся праз фінансавыя праблемы), цяпер таксама думае пра кар’еру спявачкі. Нават псеўданім абрала — Эльіза.

Скрыншот інстаграма Марго Зінгман

Нядаўна Марго выпусціла песню пра свой шлях да мары — і называецца трэк «Масква». У песні дзяўчына называе сталіцу Расіі сваім «настаўнікам і лёсам».

Марго Зінгман. Скрыншот яе інстаграма

Каментары14

  • :)
    13.09.2026
    Через пару лет с такими же губами.
  • Там чепуха,там леший бродит.
    13.09.2026
    Редчайшая,прямо-таки изумительная катастрофически провинциально-колхозная лажа. С маасквой на всю галаву,с готовыми гусиными губами,с лакейским сознанием. Дрожа от нетерпения,так хочется стать одной из безликой массы ордынской чепушни. И где—в средоточии самого мерзкого,что есть на Земле. В орде.Куда нормального человека оглоблей не загонишь.
    И за всем этим—тень убийцы Гончара и Захаренко.
    А мельница Г-ня не останавливается, мелет медленно,но очень тонко.
  • Эксперт
    13.09.2026
    Талантливая девочка. Не повезло её с флёром родителей.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў6

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць