Грамадства22

«Беларуськалій» дамагаўся пераносу арбітражнага працэсу супраць Літвы ў ААЭ ці Сінгапур, але суд адмовіў

Беларускі вытворца калійных угнаенняў «Беларуськалій» прапанаваў перанесці арбітражны працэс супраць Літвы ў нейтральную краіну, не звязаную з ЕС, які працягвае накладаць санкцыі на Беларусь, піша Радыё Свабода.

Першапачаткова «Беларуськалій» настойваў на разглядзе свайго пазову ў Пастаянным арбітражным судзе ў Швейцарыі (Permanent Court of Arbitration, PCA), але пасля далучэння Швейцарыі да санкцый Еўрапейскага саюза гэтая краіна, паводле «Беларуськалія», перастала быць нейтральнай.

Сярод патэнцыйных месцаў беларускі пазоўнік называў як «найбольш прыдатныя варыянты нейтральных месцаў» Дубайскі міжнародны фінансавы цэнтр (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) або Сінгапур. Адначасова «Беларуськалій» быў гатовы пагадзіцца на любое іншае месца па-за межамі Еўрапейскага саюза, але «на дастатковай адлегласці ад сістэмы санкцый ЕС».

Літва выступіла супраць такога пераносу. У сваім адказе Вільня адзначыла, што змяненне месца арбітражу магчымае толькі ў выключных абставінах — калі «разгляд справы ў першапачаткова вызначаным месцы становіцца немагчымым». Літоўскі бок таксама звярнуў увагу на тое, што Беларусь прапанавала Швейцарыю ў якасці месца для арбітражу ўжо пасля таго, як тая далучылася да санкцый ЕС.

Аднак арбітраж не прызнаў юрыдычна абгрунтаванымі аргументы беларускага боку і адмовіў у задавальненні такой заявы.

Каментары2

  • Янка
    27.10.2026
    У ААЭ ці Сінгапур - надта рызыкоўна. Толькі Басманны суд, толькі хардкор!
  • Саламон
    27.10.2026
    Здаецца, што лукашысты нарэшце асэнсавалі, што мегадарагія адвакаты кормяць іх ружовымі перспектывамі ва ўмовах, калі справа тухлая. Таму яны і паспрабавалі перацягнуць яе туды, дзе, па іхнаму меркаванню, магчыма будзе паўплываць на суд праз асабістыя сувязі Лукашэнак. Яны разлічвалі, што пагадненнне паміж Беларуссю і Літвой аб узаемнай абароне інвестыцый дазваляе ім магчымасць праз набыццё тэрміналу для насыпных грузаў у Клайпедзе абыходзіць санкцыйныя абмежаванні Літвы і ЕЗ і бесперашкодна вазіць праз его хлоркалій. Але ў адпаведнасці з падобнай логікай магчыма набыць ў Літве любы склад і вазіць праз яго ўсё, што заўгодна. Дарэчы, як Беларусь выконвае аналагічнае пагадненне у дзяржавах ЕАЭС - мы бачылі, калі Лукашэнка адабраў сетку McDonalds у казахстанскага ўладальніка. Літва не канфіскуе тэрмінал, але абмежавала перавалку праз Ліітву прадукцыі Беларускалія. Але ніхто не забараняе Беларускалію вазіць іншыя насыпныя грузы альбо аказваць паслугі тэрмінала.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць