У мінскім метро патлумачылі, як працуюць дзверы на платформе зялёнай веткі
І што рабіць, калі яны не адчыніліся?

Такія дзверы аддзяляюць платформы ад пуцей на станцыях Зеляналужскай лініі. Яны абараняюць людзей ад падзення або выхаду на рэйкі, расказалі «СБ» у прэс-службе метрапалітэна.
Створкі адчыняюцца аўтаматычна разам з дзвярыма цягніка, а зачыняюцца пасля іх закрыцця.



На створках ёсць ручкі для аварыйнага адкрыцця ўручную. Аднак карыстацца імі без аварыйнай або надзвычайнай сітуацыі нельга, падкрэслілі ў метро.
Калі аўтаматыка не спрацавала, дзверы прымусова адчыняе работнік падземкі.
Такія агароджы ўсталяваныя на ўсіх сямі станцыях зялёнай лініі. На Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях іх няма.
Каментары