Навука і тэхналогіі22

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары

Справаздача распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту выкрыла новыя метады злоўжывання моўнымі мадэлямі. Акрамя аўтаматызацыі кібератак і генерацыі прапаганды, карыстальнікі звярталіся да алгарытмаў па дапамогу ў мадыфікацыі вірусаў, распрацоўцы ўзбраенняў і правядзенні паклёпніцкіх кампаній.

Фота: Samuel Boivin/NurPhoto via Getty Images

Кампанія Anthropic апублікавала справаздачу аб злоўжываннях сваімі мадэлямі штучнага інтэлекту ў перыяд са снежня 2025 па жнівень 2026 года. Як паведамляе BBC, адной з галоўных пагроз сталі спробы выкарыстання чат-бота Claude для навуковых даследаванняў, якія маглі прывесці да стварэння біялагічнай зброі.

Карыстальнікі звярталіся да нейрасеткі па дапамогу ў напісанні грантавых заявак на вывучэнне віруса чыкунгунья. Запыты тычыліся генетычнай мадыфікацыі патагену для павелічэння ягонай заразнасці і здольнасці абыходзіць імунную сістэму чалавека.

Выданне The New York Times удакладняе, што падазроная праца павінна была праводзіцца ў вайсковым даследчым інстытуце. Тэхналагічная кампанія не змагла дакладна вызначыць мэтазгоднасць такіх эксперыментаў: яны маглі прывесці як да стварэння вакцыны, так і да распрацоўкі біялагічнай зброі. З-за высокай рызыкі акаўнты навукоўцаў былі заблакаваныя. У справаздачы таксама фіксуюцца спробы выкарыстання штучнага інтэлекту для распрацоўкі праграмнага забеспячэння для ракет і баявых дронаў з боку карыстальнікаў з Расіі, Кітая і Емена. Пасля гэтых інцыдэнтаў Anthropic узмацніла абмежаванні ў сваіх найноўшых мадэлях Claude Fable 5 і Mythos.

Аўтаматызацыя кібератак і шпіянажу

Штучны інтэлект значна знізіў бар'ер для правядзення маштабных хакерскіх аперацый. Выданне CyberScoop прыводзіць даныя аб актыўнасці зламысніка пад псеўданімам JackPoterz, чые метады супадаюць з расійскай дзяржаўнай групоўкай Midnight Blizzard. Ён выкарыстоўваў Claude для арганізацыі шпіёнскай кампаніі супраць больш чым дваццаці ўрадавых і абаронных устаноў Украіны і Еўропы.

Нейрасетка бесперапынна маніторыла рэакцыю антывірусных праграм на шкоднасны код, і пры выяўленні пагрозы аўтаномныя агенты імгненна перапісвалі праграму. Такім чынам былі скрадзеныя дакументацыя на сістэмы відэабачання для дронаў і сотні тысяч нацыянальных ідэнтыфікацыйных запісаў.

Тэхналогія таксама паскорыла дзейнасць іншых груповак. Кітайскія студэнты з дапамогай роя ІІ-агентаў знаходзілі дзясяткі ўразлівасцей нулявога дня ў сеткавым абсталяванні на працягу месяца. А кіберзлачынны сіндыкат ShinyHunters выкраў больш за 2100 карпаратыўных ключоў доступу да воблачных сэрвісаў Microsoft Azure усяго за 34 гадзіны.

Генерацыя прапаганды і крадзеж даных

Справаздача апісвае факты выкарыстання мадэляў для стварэння сетак фальшывых акаўнтаў. Як адзначае тэлеканал Sky News, расійскія дзяржаўныя медыя выкарыстоўвалі Claude для генерацыі прапагандысцкіх матэрыялаў, якія маскаваліся пад незалежныя навіны для ўплыву на выбары ў Малдове. Падобныя кампаніі таксама фіксаваліся з боку Ірана і Турцыі.

Асобным кірункам злоўжыванняў стала так званая дыстыляцыя — крадзеж даных кітайскімі ШІ-лабараторыямі. Кампаніі Alibaba, DeepSeek і Moonshot AI стварылі тысячы фальшывых акаўнтаў для генерацыі да трох мільёнаў запытаў штодня да старых версій Claude. Атрыманыя адказы выкарыстоўваліся для навучання ўласных кітайскіх нейрасетак.

Некаторыя лабараторыі ўпотай перанакіроўвалі запыты сваіх карыстальнікаў да амерыканскай мадэлі, выдаючы яе адказы за свае. Сярод перададзеных такім чынам даных апынуліся запісы з камер назірання, якія запытвалі прадстаўнікі кітайскай арміі.

Адстаўка даследчыка і праблема кантролю

Публікацыя справаздачы пра злоўжыванні адбылася на фоне ўнутранага крызісу ў індустрыі. З кампаніі Anthropic звольніўся адзін з даследчыкаў Джэйкаб Коксан. Сваё звальненне ён патлумачыў тым, што канкурэнцыя паміж Anthropic і OpenAI вядзе да некантралюемага развіцця тэхналогій. Ён адзначыў, што некаторыя яго калегі лічаць магчымым знішчэнне чалавецтва штучным інтэлектам да канца гэтага дзесяцігоддзя. Эксперты ў галіне кібербяспекі падкрэсліваюць, што сітуацыя, пры якой прыватныя карпарацыі самастойна і без дэмакратычнага нагляду вызначаюць межы бяспечнага выкарыстання штучнага інтэлекту, стварае рызыкі для грамадства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Ну
    14.09.2026
    Якая чаканая "нечаканасць".. Тыя, хто ў захапленні ад развіцця ШІ і крычаць "Яшчэ! Яшчэ!", канешне ж, дагэтуль перакананыя, што ён будзе выкарыстоўвацца выключна для "добрых справаў" (накшталт развіцця чалавецтва).
  • Скайнет побач
    15.09.2026
    Які сэнс у гэтых 'даследваньнях' пастфактум? Лепей выдаткавалі б рэсурсаў каб тармазіць непажаданы двіж лайв.
    Чарговы прыклад што ніякі Скайнет не прыдумае такіх злачынстваў як чалавек.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта76

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта76

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць