Культура1212

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску

Нобелеўская лаўрэатка запісала для яе 300 інтэрв'ю.

Святлана Алексіевіч дала вялікае інтэрв'ю, што выйшла ў The Paris Review, дзе падрабязна расказала пра сваё жыццё, дзяцінства, шлях у літаратуру. Таксама яна расказала, чым займаецца апошнім часам. «Медуза» апублікавала яго пераклад.

«Я ўсё ж хачу дасачыць гісторыю савецкай цывілізацыі. Патрэбна кніга пра вайну ва Украіне, пра беларускую рэвалюцыю. Пра тое, чаму страшна жыць. Пра тое, як за грошы рускі чалавек едзе забіваць украінцаў. Як усё гэта ўмясціць у сябе, у кнігу? Не ведаю, пакуль да канца не ведаю. Мне сталі цікавыя іншыя рэчы, такія экзістэнцыяльныя: абавязак, смерць, старасць. Але цяпер жа людзі жывуць яшчэ даўжэй, так, і ўсё больш будуць жыць. Ужо 86 гадоў, 89 — нічога асаблівага, а яшчэ нядаўна 80 гадоў былі ўжо нейкай нябеснай мяжой. Патрэбная філасофія гэтай часткі жыцця», — расказала яна.

Журналістка спытала, а што з анансаванай раней кнігай пра каханне?

«Я запісала трыста інтэрв’ю. Хтосьці, напэўна, скажа: «Ой, як добра, што ты пішаш кнігу пра каханне, гэта будзе так радасна! Не пра вайну ўжо». А каханне — гэта таксама вайна, толькі з самім сабой, увогуле з многімі. Гэта таксама не такая простая гісторыя.

Вось адна жанчына мне казала: «Я нават не ведаю, што такое каханне. А што гэта такое?» — у чалавека двое дзяцей, муж.

Таму я да гэтай працы то падыходжу, то адступаю. І матэрыялы для кнігі засталіся ў той кватэры, у Мінску, і на лецішчы. Тут ужо нічога не зробіш», — адказала Святлана Алексіевіч.

Яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі ўвосень 2020 года з-за магчымай пагрозы арышту. Яна была ў першым складзе Каардынацыйнай рады.

«Дыпламаты па чарзе начавалі ў мяне, іх жонкі прыходзілі, цэлы дзень былі ў мяне. Чорныя мікрааўтобусы кружылі па вуліцах, стаялі каля пад’езда. Калі пачалі тэлефанаваць нейкія незразумелыя людзі, стала ясна, што трэба з’язджаць. І вось мне дапамог нямецкі пасол.

Я не забуду, як мне знізу тэлефанаваў кансьерж і супакойваў: «Святлана, я выведу вас праз гаражы». Прыбіральшчыца тэлефанавала: «Не выходзьце. Каля ліфта чужыя людзі. Напэўна, вас чакаюць».

У цёмныя часы добрыя людзі таксама ёсць, мы нават не здагадваемся, як іх шмат. Ой, часам без слёз не магу пра гэта ўспамінаць», — расказала Святлана Алексіевіч.

26 жніўня 2020 года Святлану Алексіевіч выклікалі ў СК, яе суправаджалі некалькі дзясяткаў чалавек

Каментары12

  • ???
    14.09.2026
    Выйсце ёсць , а ключы у пачобута ёсць ад лецішча і ад кватэры ?
  • .
    14.09.2026
    Добрае інтэрв’ю (у поўным выглядзе, тут фрагмент толькі).
    Добра сказала пра "высокую тэмпературу болі" і што шукае ў словах "простых" людзей: "Мы общаемся друг с другом: это или банальность, или система кодов. А у простых — не так, у них совершенно первозданный текст." І прыклады, якія не прыдумаеш.
    Трохі зачапіла і праўду пра партызанскі быт жанчын.

    Чаму гэтага ўсяго няма ў беларускіх СМІ (праглядзеў 5-6): а фіг вас ведае. Хай амерыканцы і рускія чытаюць, беларусам не трэба. Усяго ж нобелеўская лаўрэатка, не свецкае жыццё чарговай інстаграмнай нечысці. Не дасць тых праглядаў.

    І таксама здзівіўся пра матэрыялы, якія засталіся ў Беларусі. Няўжо знаёмыя не маглі іх вывезці? Крыміналкі за гэта няма, тым больш кніга пра каханне. А калі не жадалі нават рызыкаваць, яшчэ застаецца метад алічбваць (сфоткаць) запісы і пераслаць праз інтэрнэт. Праца не хуткая, але магчымая і важная.
  • ..
    14.09.2026
    ., а можа яна проста какетнічае? і ніякай кнігі няма і не было

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць