Грамадства11

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 57‑гадоваму прадпрымальніку Канстанціну Харытоненку. Яго абвінавацілі ў фінансаванні ўдзелу ў ваенных дзеяннях і адправілі ў калонію.

Канстанцін Харытоненка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Канстанцін Харытоненка нарадзіўся ў 1968 годзе ў Мінску. У 1990‑м ён скончыў факультэт аўтаматызаваных сістэм кіравання Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча (МВІЗРУ СПА, цяпер — Вайсковая акадэмія).

З 1990 па 1993 ён служыў у воінскай часці 06534 у 219‑ым зенітна-ракетным палку войскаў супрацьпаветранай абароны, які размяшчаўся ў пасёлку Першамайскае (Першамайскае-1) на Карэльскім перашыйку, у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці.

Пасля мужчына перайшоў у цывільны сектар. Пасля наёмнай працы Канстанцін амаль дзесяць гадоў, з 2005 па 2014 год, узначальваў мінскую кампанію «ДняпроСталь».

З мая 2018 года Харытоненка стаў сузаснавальнікам і кіраўніком польскай кампаніі Geowine sp. z o.o., якая базіруецца ў Варшаве і займаецца імпартам грузінскіх вінаў у Польшчу.

Яго арыштавалі ў мінулым годзе. Канстанціна судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 2 артыкула 361‑3 Крымінальнага кодэкса («фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу грамадзян у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы»). Яму пагражала ад 5 да 10 гадоў зняволення.

Звычайна па гэтым артыкуле беларускія сілавікі пераследуюць за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам ва Украіне ці на патрэбы ЗСУ ці шараговых украінцаў.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Гражданин РБ
    14.09.2026
    Конторы РПЦ когда закроют "за финансирование или иное материальное обеспечение участия граждан в военных действиях на территории иностранного государства"?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць