Вайна33

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА

У Чорным моры ўкраінскія вайскоўцы з дапамогай марскога беспілотніка знішчылі расійскі безэкіпажны катар. У ВМС Украіны заявілі, што гэта быў першы ў гісторыі марскі бой паміж двума безэкіпажнымі катарамі.

Скрыншот з відэа

Аперацыю ўкраінскія ВМС правялі разам з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны. Расійскі катар выявілі падраздзяленні ГУР.

Для яго знішчэння выкарысталі ўкраінскі безэкіпажны катар Sargan 3000, абсталяваны аўтаматычнай баявой турэллю RWS Protector калібру 12,7 мм. Ён адкрыў агонь па расійскім марскім безэкіпажным катары і знішчыў яго.

У ВМС Украіны назвалі гэты эпізод першым у гісторыі непасрэдным марскім боем паміж безэкіпажнымі катэрамі.

Раней украінскія Сілы беспілотных сістэм паведамлялі, што ў межах аперацыі «МоЛоЧКа» ў Азоўскім і Чорным морах яны паразілі 285 суднаў расійскага так званага ценявога флоту.

Каментары3

  • Ёсік
    12.09.2026
    Колькі га.на металічнага на дно чорнага мора за апошнія 4,5 гады апусьцілася.
  • Вольга
    12.09.2026
    Крэйсер мацква сёння ладзіць вечарыну для недапляменнікаў.
  • Одесса бай-бай
    14.09.2026
    Вольга, В Одессу больше не ходють корабли, вот и бесишься.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць