Грамадства11

Дарадца Наўседы: Збіты ўначы над Літвой беспілотнік, імаверна, адхіліўся ад курсу

Пакуль няясна, расійскі ці ўкраінскі быў дрон.

Фота: LRT

Пасля таго, як у ноч на аўторак знішчальнікі НАТА збілі беспілотнік у Кайшадорскім раёне, галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс заявіў, што дрон, верагодна, збіўся з курсу, піша LRT.

Паводле яго слоў, цяпер незразумела, быў гэта расійскі ці ўкраінскі беспілотнік.

«Хутчэй за ўсё, гэта расійскі або ўкраінскі дрон, які адхіліўся ад курсу, але на сённяшні дзень мы не можам адказаць дакладна», — сказаў Матулёніс у аўторак у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas.

«Магчымы і варыянт, што ён быў спецыяльна запушчаны на тэрыторыю Літвы. Адказаць на гэта павінна расследаванне», — адзначыў чыноўнік.

Ён папярэдзіў, што колькасць падобных інцыдэнтаў можа ўзрасці. Каментуючы паведамленні ў сацыяльных сетках пра тое, што гук беспілотніка быў чутны яшчэ да афіцыйнай заявы ўладаў, дарадца прэзідэнта назваў гэта нармальнай сітуацыяй.

Паводле яго слоў, з моманту выяўлення радарамі аб'екта, які ляціць, да рассылкі папярэджанняў жыхарам праходзіць пэўны час, паколькі рашэнне аб гэтым прымаецца на падставе вызначаных крытэрыяў.

«Гэта пытанне некалькіх хвілін. Хто заўважыў першым — жыхар ці вайскоўцы, — прынцыповага значэння не мае», — сказаў Матулёніс.

Каментары1

  • 5 статья не работает
    15.09.2026
    Никакое НАТО не будет выступать в случае войны, если рф нападет или будет шпулять ракеты да дроны на территорию ЕС

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць