Свет55

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска

Бо перавесці грошы з Латвіі немагчыма.

Цэнтр «Каскад»

Рыжскі гарадскі суд у сераду прысудзіў пракрамлёўскую актывістку з Рэзэкне (Латгалія) Паліну Камлёву да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша Postimees.

Камлёву абвінавачвалі ў перадачы каля 43 еўра для набыцця абсталявання для падаўлення дронаў з мэтай перадачы яго расійскім вайскоўцам.

У тэрмін адбывання пакарання суд залічыў час, праведзены пад вартай і ў зняволенні. З улікам гэтага астатняя частка пакарання складае пяць гадоў, адзін месяц і 25 дзён пазбаўлення волі.

У снежні 2024 года ў перапісцы ў WhatsApp са сваім знаёмым з Расіі, які з'яўляецца кантактнай асобай расійскага ваенна-патрыятычнага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі «Каскад», абвінавачаная адгукнулася на заклік сабраць фінансавыя сродкі для набыцця ваеннага абсталявання, якое расійская армія будзе выкарыстоўваць у вайне супраць Украіны.

Разумеючы, што з банкаў Латвіі немагчыма перавесці грошы ў расійскі банк, жанчына звязалася праз WhatsApp са сваёй знаёмай у Беларусі і папрасіла здзейсніць грашовы перавод замест яе, не паведамляючы сапраўдную мэту плацяжу.

Яе знаёмая ў Беларусі са свайго асабістага банкаўскага рахунку ў беларускай крэдытнай установе ажыццявіла плацёж 157 беларускіх рублёў (каля 43 еўра). 

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі затрымала Камлёву 2 снежня 2025 года.

Каментары5

  • Filipp
    08.10.2026
    "Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска"©
    Амаль як у нас даюць срокі, 6 гадоў за данаты гэта не хухры- мухры. І тут узнікае пытанне, ці гэта норма, даваць па 6 гадоў за данат, ці "латышы" такія ж людажоры як Лука?
  • Вось
    08.10.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • ...
    08.10.2026
    Filipp, вось тут цалкам згодны, бо пытанне не ў тым, на які бок данаціць

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць