Свет11

Расія і ЗША вядуць перамовы аб інвестары для «Паўночнага патоку»

Высокапастаўленыя прадстаўнікі Расіі і ЗША правялі перамовы аб прыцягненні амерыканскага інвестара да газаправодаў «Паўночны паток». Пра гэта паведаміў Reuters са спасылкай на крыніцы.

У перамовах удзельнічалі спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў і зяць амерыканскага лідара Джарэд Кушнер.

Два суразмоўцы Reuters заявілі, што незразумела, у якой ступені абмяркоўвалася тэма «Паўночнага патоку». Пры гэтым яны адзначылі, што яна застаецца «на парадку дня».

Ідэя прыцягнення амерыканскага інвестара да «Паўночных патокаў» ужо ўздымалася ў 2024 годзе. З такой ідэяй выступаў Стывен Лінч, які 20 гадоў займаўся бізнэсам у Расіі. Ён звяртаўся да ўрада ЗША з просьбай выдаць яму ліцэнзію на ўдзел у таргах, калі газаправод «Паўночны паток — 2» выставяць на аўкцыён, пісала The Wall Street Journal.

Лінч разглядаў гэтую здзелку як «рычаг ціску на Расію» ў мірных перамовах. «Сутнасць у наступным: гэта ўнікальная магчымасць для Амерыкі і Еўропы кантраляваць энергазабеспячэнне Еўропы да канца эры выкапнёвага паліва», — казаў Лінч.

Каментары1

  • Мадзяр
    08.10.2026
    "Інвестарам" можы выступіць ВСУ.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць