У лесе пад Ганцавічамі знайшлі велізарны баравік, памер якога параўнальны з рабочай каскай. Незвычайную знаходку зрабіў майстар лесу Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Варанец падчас працы ў лесе, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Фота: t.me/minleshoz
Вага знойдзенага белага грыба склала 944 грамы. У Міністэрстве лясной гаспадаркі адзначылі, што па памеры ён прыкладна адпавядае працоўнай касцы.

Фота: t.me/minleshoz
Канец сёлетняга грыбнога сезона выдаўся не надта ўраджайным. Начныя замаразкі істотна скарацілі колькасць грыбоў у лясах. Аднак асобныя буйныя экзэмпляры ўсё яшчэ трапляюцца.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары