Літаратура33

«Некаторыя рэчы ўжо адбыліся». У Таццяны Заміроўскай выходзіць новы зборнік апавяданняў

Беларуская пісьменніца Таццяна Заміроўская паведаміла пра выхад сваёй новай кнігі.

Фота з фэйсбука Таццяны Заміроўскай

Зборнік апавяданняў пад назвай «Некаторыя рэчы ўжо адбыліся» («Некоторые вещи уже произошли») стаў рэфлексіяй над апошнімі пяццю гадамі жыцця аўтаркі — з 2020 па 2024 год, піша Reform.news.

Афармленне кнігі мае сваю гісторыю: вокладку аздобіла карціна «Памылковая формула» мастака і панк-музыканта Васіля Пачыцкага, які памёр у 2024 годзе.

«Гэта кніга-справаздача пра тое, што адбылося. Яна не магла быць іншай, яна не магла здарыцца па-іншаму. Некаторыя рэчы ўжо адбыліся — і гэта кніга таксама такая рэч… Я б вельмі хацела, каб яна знайшла таго самога чытача, якому ад яе стане трошкі лягчэй і які з некаторай парадаксальнай пост-апакаліптычнай палёгкай зразумее, што ён не адзін», — адзначыла пісьменніца ў сваіх сацсетках.

У кнізе Заміроўская даследуе, як вялікія і асабістыя катастрофы ўплываюць на мову, ідэнтычнасць і псіхіку. У зборнік увайшлі апавяданні з сусвету яе рамана «Смерці.net», тэксты для міжнародных арт-праектаў (у прыватнасці, для праектаў MMoma, Mumok Museum Wien і іншых інстытуцый), «шмат амерыканскіх апавяданняў», «шмат беларускіх», а таксама гісторыі з працягам.

Напрыклад, па апавяданні «Менавіта тым, чым падаецца» разам з рэжысёркай Дар’яй Жук ужо напісаны сцэнарый для фільма, а тэкст «Я могу поговорить с живым человеком?» дасць назву будучай англамоўнай кнізе аўтаркі.

Кніга выйшла ў «Выдавецтве Алены Шубінай». Шматмоўнае апавяданне з беларускамоўнымі фрагментамі захавалі ў арыгінальным выглядзе.

Выданне ўжо можна набыць у крамах Варшавы (Bukinistka), Латвіі (kniga.lv), ЗША (Kvartirabooks) і нават у Беларусі (на oz.by).

Таццяна Заміроўская — беларуская пісьменніца, журналістка, музычны крытык. Аўтарка зборнікаў «Жыццё без шуму і болю», «Зямля выпадковых лікаў», «Вараб’іная рака», рамана «Смерці.net», а таксама апошніх прац — «Свечы Апакаліпсісу» і зборніка эсэ «Эўрыдыка, правер, ці выключыла ты газ». Ужо больш за дзесяць гадоў жыве і працуе ў Нью-Ёрку

Каментары3

  • Хворбз
    10.10.2026
    Ну нашто тут вось гэта? Вось гэтая расейскамоўная рэфлексія? Якое дачыненьне вось гэтае мае да беларускай літаратуры?

    [Зрэдагавана]
  • Джэк Б.
    10.10.2026
    Курва, як дастала гэтая псэўдаінтэлігегцкая пустэча!
  • .
    10.10.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    Дарэчы, Васіль Пачыцкі адна з тых асоб музыкі і мастацтва Беларусі, якая атрымала незаслужана дастаткова ўвагі пры жыцці. У публічнай інтэрнэт-прасторы - тое, што шукаюць пашукавікі, больш усяго інфармацыі ўжо толькі ў некралогах.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі14

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ12

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action4

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі14

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць