ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа падтрымаў Латвію ў сувязі з сітуацыяй на латвійска-беларускай мяжы і назваў нелегальную міграцыю сур’ёзнай пагрозай для бяспекі Латвіі і ўсяго рэгіёну. Пра гэта паведаміла міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ, апублікаваўшы ліст Рубіа.

Дзяржсакратар ЗША падзякаваў латвійскай калезе за кантакты з амерыканскай камандай, якая займаецца беларускім кірункам, а таксама са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Па словах Рубіа, падчас размовы Бражэ і Коўла яны падрабязна абмеркавалі праблему нелегальнай міграцыі.

Марка Рубіа заявіў, што ЗША разумеюць занепакоенасць Латвіі сітуацыяй на мяжы і высока ацэньваюць яе імкненне кантраляваць дзяржаўную мяжу, а таксама гатоўнасць узаемадзейнічаць з беларускімі ўладамі па гэтым пытанні.
Ён таксама назваў Латвію надзейным саюзнікам ЗША ў НАТА і адзначыў яе ўклад у забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі. Акрамя таго, Рубіа падзякаваў Латвіі за працу ў рамках Еўрасаюза і ААН, у тым ліку за намаганні прыцягнуць кубінскі рэжым да адказнасці за яго дзеянні.
Байба Бражэ, у сваю чаргу, заявіла, што Латвія цесна супрацоўнічае з адміністрацыяй ЗША ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і іншымі пагрозамі на мяжы. Паводле яе, такое супрацоўніцтва спрыяе ўмацаванню ўсяго НАТА.
Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры
Латвія падоўжыла аперацыю па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю
У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера
МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца
Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары
How the mighty have fallen!