У Гомелі падчас сёлетняга чэмпіянату свету па футболе каля спартыўнага бара ў цэнтры горада адбылася бойка паміж футбольнымі заўзятарамі, паведамляе выданне «Белка» са спасылкай на гарадскую пракуратуру.

Мужчыны 9 ліпеня глядзелі ў бары чвэрцьфінальны матч паміж зборнымі Францыі і Марока, папіваючы піва. Трансляцыя скончылася прыкладна а першай гадзіне ночы, пасля чаго заўзятараў папрасілі выйсці. Каля ўваходу яны пачалі абмяркоўваць эпізоды гульні.
Большасць прысутных заўзела за зборную Францыі (яна, дарэчы, выйграла ў тым матчы з лікам 2:0), і толькі 19‑гадовы гамяльчанін падтрымліваў Марока. Менавіта ён павёў сябе найбольш агрэсіўна: ужо на вуліцы малады чалавек раптоўна ўдарыў аднаго з апанентаў у твар, у выніку чаго пацярпелы атрымаў пералом косці чэрапа.
Супраць 19‑гадовага гамяльчаніна завялі крымінальную справу за хуліганства. Сваю віну ён цалкам прызнаў. Суд прызначыў яму штраф у памеры 50 базавых велічынь, што цяпер складае 2250 рублёў. Акрамя таго, ён павінен выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары