Расіяне ўдарылі па Прылуках Чарнігаўскай вобласці: 13 чалавек загінулі, 38 параненыя
Удар быў па шматпавярховіку сёння раніцай.

Па стане на 13:00, знойдзеныя целы 13 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей, траўмаваныя 38 чалавек, сярод іх 7 дзяцей. Работы па пошуку людзей пад руінамі працягваюцца, паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной адміністарацыі Вячаслаў Чавус.
Наступныя тры дні ў Прылуках аб'яўленыя Днямі жалобы.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары