Грамадства2828

«Я яб**н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Гісторыя 24‑гадовай медсястры Вольгі Зайцавай і яе мужа-беларуса Мікіты магла б стаць сюжэтам для драматычнага серыяла. Хлопец, які абяцаў быць ідэальным бацькам, спачатку залез у даўгі, пачаў піць і гуляць у казіно, потым збег ад цяжарнай жонкі на вайну, знайшоў там іншую дзяўчыну, а ў выніку — знік без вестак. Цяпер афіцыйная жонка шукае ў тэматычных чатах, як атрымаць грашовыя выплаты за яго гібель.

Вольга і Мікіта Зайцавы. Фота з тыктоку

Вользе Зайцавай 24 гады, яна з Гомеля. Мяркуючы па фотаздымках у сацсетках, дзяўчына працуе медсястрой.

Яе муж Мікіта на год маладзейшы. Вядома, што ён вучыўся ў кадэцкім класе ў Гомелі.

Адносіны паміж Вольгай і Мікітам пачаліся каля сямі гадоў таму. Неўзабаве нарадзіўся сын.

Сямейнае жыццё з часам ператварылася ў кашмар. Мікіта зарабляў мала, затое пачаў піць і гуляць у казіно, залез у даўгі і набраў крэдытаў. Калі сыну мусіла споўніцца пяць гадоў, Вольга не вытрымала і прапанавала развод. Мікіта ганарыста сышоў. Але праз два тыдні дзяўчына даведалася, што зноў цяжарная.

Мікіта і Марк. Фота з тыктока

Яшчэ праз месяц Мікіта аб'явіўся з нечаканай навіной: каб разлічыцца з фінансавымі праблемамі і давесці, што ён не сядзіць «на шыі ў мамы», ён падпісаў кантракт на ўдзел у «СВА».

Перапіска Мікіты і Вольгі. Скрыншот з тыктока

Нягледзячы на моцную крыўду, жонка даравала яму, хадзіла адна на УГД і працягвала чакаць. Аднак мужчына аддзячыў па-свойму: у нейкі момант проста перастаў выходзіць на сувязь, стаў ігнараваць паведамленні і кінуў Вольгу ў чорны спіс. Ён нават не патэлефанаваў, каб павіншаваць старэйшага сына з пяцігоддзем.

Неўзабаве ўсё стала на свае месцы — у ліпені Мікіта выклаў у сацсеткі фота з новай пасіяй на фоне расійскага сцяга. «Чалавек проста выбраў пачаць новае жыццё, забыўся пра дзяцей у адно імгненне. І нават на развод не падаваў», — са слязьмі скардзілася Вольга.

Мікіта з новай дзяўчынай. Фота з тыктоку

Але «новае жыццё» Мікіты аказалася зусім кароткім. Ужо ў жніўні Вольга пачала пісаць у спецыфічныя расійскія суполкі для тых, хто чакае сваякоў з вайны.

З яе паведамленняў вынікае, што з сярэдзіны жніўня беларус канчаткова знік з радараў і атрымаў афіцыйны статус зніклага без вестак. Саслужыўцы паведамілі жанчыне, што Мікіта загінуў, але да эвакуацыі яго цела неяк не дайшло.

Цяпер кінутая ім жонка вымушана высвятляць у чатах чарговыя юрыдычныя нюансы: як даказаць смерць без наяўнасці цела і якія фінансавыя выплаты за Мікіту належаць ёй і дзецям.

Усяго ў складзе расійскага войска на захопніцкай вайне ва Украіне загінула ці прапала без вестак ужо больш за 500 беларусаў, спакушаных абяцаннямі лёгкага заробку. Як падлічылі ваенныя эксперты, сярэдні час жыцця расійскага наёмніка на фронце складае некалькі месяцаў, а ў штурмавых падраздзяленнях — некалькі тыдняў.

Эксперты падлічылі, што ўсяго Расія за чатыры гады вайны страціла каля 400 тысяч вайскоўцаў забітымі, больш за мільён былі параненыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары28

  • .
    09.09.2026
    Довбограй.
  • Абое-рабое
    09.09.2026
    “Выпадкова даведалася, што цяжарная” - з гэтай жанчынай усё зразумела, як і з тым небаракам. Што ЁЙ перашкаджала падаць на развод? Ці грошы і такія за жыцці ўкраінцаў ня пахнуць?
  • доколе
    09.09.2026
    Дзмітрый, восток об будет задним двором Совковой империи?

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць