Грамадства1111

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Гісторыя кахання, якая пачалася са звычайнай перапіскі ў інтэрнэце, абярнулася для маладой мінчанкі турмой для мужа, смерцю нованароджанага сына, анкалогіяй і жорсткай здрадай. Яе абранніка, асуджанага за наркотыкі, забралі з калоніі на вайну ва Украіну, дзе ён згінуў без вестак. Ягоныя ж сваякі праз ваенкамат спешна аформілі смерць і падзялілі шматмільённыя выплаты, пакуль цяжка хворая ўдава ляжала ў бальніцы. Расказваем гэтую гісторыю.

Зураб Кацінаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Усё пачалося ў 2021 годзе, калі беларусцы Маргарыце К. (на той момант 17‑гадовай дзяўчыне) у інтэрнэце напісаў 31‑гадовы ўраджэнец Кабардзіна-Балкарыі Зураб Кацінаў. Праз паўгода анлайн-адносін маладыя людзі з'ехаліся.

Зураб у 2012‑м выпусціўся з Пяцігорскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. У 2017 годзе мужчына афіцыйна працаваў у расійскім «Пошта Банку», нейкі час быў барменам, а напярэдадні свайго арышту размяшчаў у сеціве рэзюмэ, дзе шукаў працу выкладчыка англійскай мовы.

На момант жа затрымання і сумеснага жыцця з непаўналетняй беларускай ён ужо нідзе не працаваў і не меў легальных крыніц даходу. Кацінаў удзельнічаў у рэп-батлах, пісаў вершы і публікаваў фота з тусовак і канцэртаў.

Зураб Кацінаў падчас працы барменам. Фота з ягонай старонкі Укантакце

29 снежня 2021 года ў іх маскоўскае жытло ўварваўся АМАП. Кацінава затрымалі за замах на збыт наркотыкаў у буйным памеры. У чэрвені 2022 года яму прысудзілі 8 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Скрыншот з сайта расійскага суда

Нягледзячы на суровы артыкул і вялікую розніцу ў гадах, Маргарыта не кінула каханага. Яна пагадзілася на шлюб проста ў зняволенні. З турмы Кацінаў пісаў ёй вершы пра каханне, якія нехта публікаваў на ягонай старонцы Укантакце.

Верш Кацінава з ягонай старонкі Укантакце

Падчас аднаго са спатканняў у 2024 годзе Маргарыта зацяжарыла ад Зураба. Але нават знаходзячыся за кратамі, муж завёў адносіны на баку і неяк умудрыўся здрадзіць жонцы.

Сямейнае жыццё канчаткова разбурылася адпраўкай Кацінава на фронт. Адбылося гэта, падобна, у чэрвені 2024 года — тады ж на ягонай старонцы Укантакце зноўку пачалі з'яўляцца публікацыі.

Скрыншот са старонкі Зураба Кацінава

Яго забралі ў штурмавую роту — паводле публікацый жонкі ў сацсетках, без добраахвотнай згоды і менавіта тады, калі яна выношвала іх дзіця. Зураб атрымаў пазыўны «Шайтан» і трапіў у 5‑ы атрад 2‑й штурмавой роты 1‑й гвардзейскай мотастралковай брыгады.

17 верасня 2024 года ён афіцыйна знік без вестак. Як пазней высветлілася, у тым баі перастаў існаваць амаль увесь ягоны атрад. На фоне гэтых навін у Маргарыты адбыліся заўчасныя роды на сёмым месяцы, акурат пад Новы год. Слабое немаўля пражыло нядоўга.

Скрыншот са старонкі дзяўчыны Укантакце

Адносіны са сваякамі мужа, якія павінны былі стаць апорай у гэты змрочны час, ператварыліся ў цынічную гісторыю пра тое, хто атрымае грабавыя. Пасля страты дзіцяці дзяўчына яшчэ кантактавала з імі. Аднак неўзабаве ў яе дыягнаставалі анкалогію.

Пакуль нявестка больш за год змагалася з ракам у беларускіх клініках, родныя Кацінава пачалі дзяўбці ваенкамат у Кабардзіна-Балкарыі, каб хутчэй прызнаць зніклага байца загінулым.

Як толькі афіцыйны статус быў атрыманы, а грабавыя апынуліся на іх рахунках, сваякі кінулі дзяўчыну ў поўнай невядомасці. Яны змянілі нумары тэлефонаў, выдаліліся з сацыяльных сетак і выехалі ў невядомым кірунку. Калі Маргарыта спрабавала датэлефанавацца да іх ці знайсці хоць нейкую інфармацыю, суседзі па месцы іх прапіскі паведамілі, што там даўно ўжо ніхто не жыве.

Фота: Медыязона

Толькі ў ліпені 2026 года, дасягнуўшы рэмісіі, 22‑гадовая беларуска здолела прыехаць на Каўказ, каб даведацца праўду. У ваенкамаце ёй паведамілі, што пахаванне даўно адбылося, дакументы здадзеныя ў архіў, а сам Кацінаў ляжыць у безыменнай магіле. Ніякіх ДНК-экспертыз не праводзілася.

Удава лічыць пахаванне бутафорыяй з пустой труной дзеля хуткага атрымання выплат. Так Маргарыта засталася адна, без мужа і без нічога.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • алесь
    01.09.2026
    учора беларуска паехала на матоцыку катацца, сення другая змарнавала жыцце. пачынаю разумець чаму даўней дзяўчат бацькі жанілі дзяцей па дамоўленасці з іншымі бацькамі
  • одни и те же грабли
    01.09.2026
    имя ему Зураб, и .... молодая минчанка должна была включить мозги....
  • Как роеду на Кавказ, солнце светит прямо в глаз
    01.09.2026
    Звязвацца з джыгітамі гэта зусім мазгоў ня мець! Дзе былі бацькі 17-гадовай дурніцы???

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ4

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну1

Таццяна Зарэцкая збіралася выступаць на буйной канферэнцыі ў Саудаўскай Аравіі, а пасля знікла з раскладу16

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА8

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ16

Зноў павялічыліся цэны на паліва2

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне2

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць