Грамадства1313

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам

Андрэй Філанюк не знайшоў занятак у Еўрасаюзе, плюнуў і паехаў у Маскву.

Андрэй Філанюк. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Андрэй Філанюк нарадзіўся 5 сакавіка 1980 года ў Брэсце. Больш за 15 гадоў ён працаваў у сферы дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці — быў аператарам станкоў, ствараў чарцяжы ў спецыялізаваных праграмах і займаўся металаапрацоўкай.

Мужчына рабіў спробу перабрацца ў Еўрасаюз: яшчэ ўвосень 2021 года ён вылецеў у Нідэрланды на працу. У 2023‑м Філанюк шукаў вакансіі аператара станкоў у Амстэрдаме з заробкам ад 2400 еўра.

Аднак замацавацца ў Еўропе не атрымалася, і ён апынуўся ў Расіі — улетку 2023 года падпрацоўваў у маскоўскіх сэрвісах таксі, грузчыкам і аўтадапамогай.

У выніку берасцеец вырашыў падацца на вайну супраць Украіны. Нядаўна яго блізкія апублікавалі ў сацсетках абвесткі з просьбай аб дапамозе ў пошуку: Андрэй «Філ» Філанюк прадказальна знік без вестак падчас чарговага марнага штурму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Агрод ды лецішча
    17.08.2026
    Во як людзей кідае па свеце: адна нага тут, другая - там
  • Шклоуски конюх
    17.08.2026
    Satan, без своего жилья 2к евро это не особо большие деньги сейчас комната более менее 400-500 евро месяц
  • Satan
    17.08.2026
    Шклоуски конюх , не вялікія, так. Але абое ж працуюць. Дзеці школьнага ўзросту. Вандруюць шмат па Польшчы. Кватэра ў іх арэнда, так. У мяне свая. Але я і даўжэй іх тутака знахожуся.
    Ня ведаю як яго жонка, ня пытаў. Але знаёмы ўвогуле ня хоча, нават у водпуск у Беларусь не паехаў. І яны не палітычныя, гэта мы ўжо ня можам.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць