Грамадства

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

1 верасня ў беларускіх школах пачаўся новы навучальны год. У той жа час Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік чвэрцяў, паводле якога школьнікаў чакаюць восеньскія, зімовыя, вясновыя і летнія канікулы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Заря»

Восеньскія канікулы працягнуцца 8 дзён — з 1 па 8 лістапада 2026 года.

Зімовыя будуць самымі працяглымі на працягу навучальнага года — 17 дзён. Адпачынак запланаваны з 25 снежня 2026 года па 10 студзеня 2027 года.

Вясновыя канікулы працягнуцца 8 дзён — з 21 па 28 сакавіка 2027 года ўключна.

Звычайныя летнія канікулы складуць 92 дні — з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года. Для вучняў, якія скончылі навучанне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі, адпачынак будзе карацейшым — 81 дзень, з 12 чэрвеня па 31 жніўня.

Для вучняў 8‑х класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, а таксама для дзесяцікласнікаў прадугледжаны летні адпачынак працягласцю 87 дзён — з 6 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года.

Акрамя таго, у трэцяй чвэрці будуць дадатковыя канікулы для вучняў 1‑х і 2‑х класаў, а таксама некаторых вучняў 3‑х класаў. Яны пройдуць з 15 па 21 лютага 2027 года і будуць доўжыцца 7 дзён.

У новым навучальным годзе таксама плануецца ўвесці некалькі новых факультатываў. Для вучняў 3‑х і 4‑х класаў прапануюць курс «Вучымся разумець сябе і іншых», а для школьнікаў 5— 7‑х класаў — «Вучымся дапамагаць сабе і іншым».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры8

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць