Грамадства2323

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця

Расійскі суд стаў на бок бабулі. Але не спяшайцеся асуджаць.

Чалябінск. Фота: pravda.ru

Жыхарка Беларусі Вольга Панова больш за год спрабавала вярнуць сына, які паехаў да бабулі Галіны на летнія канікулы ў Чалябінск і не вярнуўся дадому. Калінінскі раённы суд Чалябінска ўрэшце вырашыў, што дзіця вяртаць не трэба.

Вольга, ейны муж Уладзімір і сын Іван жылі ў Беларусі. Пасля разводу бацькі дамовіліся, што хлопчык застаецца з маці. Бацька ж паехаў у Расію па месцы сваёй рэгістрацыі. Улетку 2024 года, пасля заканчэння навучальнага года, сын паехаў на канікулы ў Чалябінск да бабулі па бацькавай лініі. Маці купіла яму зваротны білет, але дзіця дадому не вярнулася.

Расійскія ўлады прызначылі бабулю апякункай Івана. Вольга сцвярджае, што пра гэта ёй ніхто не паведаміў і што з дакументам яна змагла азнаёміцца толькі ў судзе ў 2025 годзе, калі прыехала ў Чалябінск з Беларусі — бабуля Галіна тым часам падала пазоў пра прызнанне хлопчыка дзіцем, якое засталося без апекі бацькоў.

У бабулі свая праўда — яна патлумачыла, што Вольга і Уладзімір — сведкі Іеговы. Гэта рэлігійная арганізацыя забароненая ў Расіі як экстрэмісцкая, але легальна дзейнічае ў Беларусі.

Па словах бабулі, унук сцвярджаў, што часта прапускаў заняткі ў школе, бо замест іх ездзіў на сходы і кангрэсы, што выкананне хатніх заданняў замянялася чытаннем Бібліі, а зносіны з аднагодкамі не віталіся; на адкрытае нежаданне ўдзельнічаць у справах суполкі бацькі, паводле яго слоў, рэагавалі «аўтарытарнасцю ці нават фізічным гвалтам».

Цяпер бабуля, якая працуе бухгалтаркай, жыве з унукам. Падлетак вучыцца ў прыватнай школе, наведвае гурток радыётэхнікі і піша карціны ў стылі імпрэсіянізму. Спецыялісту ўпраўлення ён паведаміў, што падзяляе лад жыцця, які забяспечвае яму бабуля, а пры згадцы пра бацькоў «імкнуўся звесці размову да мінімуму».

Каментары23

  • Nnplus
    29.08.2026
    Гравий,
    от чего ? от СВО в будущем?
  • Стыдоба
    29.08.2026
    Нават безгаловыя расейцы дадумаліся забараніць гэтых іеговаў! Так і будзем сведкамі таго, як яны з голымі азадкамі па нашых ваколіцах скочуць і дзяцей псыхалагічна гвалтуюць (а мо й ня толькі!).
  • Андрусь
    29.08.2026
    Нават цяжка вызначыць, што горш - быць сведкам Іеговым у Беларусі, ці ўсю рэшту жыцця жыць у расіі. Калі, ён падлетак, то, хутка ўжо і 18. А там - мабілізацыя, і на ўтылізацыю ва Украіну, ці ў яшчэ якую краіну, на якую да таго часу вырашыць напасці расія.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць