Свет

У Сербіі афіцыйна абвясцілі пра датэрміновыя парламенцкія выбары

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падпісаў указ аб роспуску Народнай скупшчыны і прызначэнні датэрміновых парламенцкіх выбараў. Яны павінны прайсці 25 кастрычніка. Рашэнне было абвешчана пасля васьміхвіліннага звароту Вучыча да нацыі.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Ініцыятарам датэрміновых выбараў стаў урад Сербіі, які напярэдадні звярнуўся да Вучыча з адпаведнай просьбай. Прэзідэнт пагадзіўся і заявіў, што выбары адбудуцца 25 кастрычніка.

Выбары прызначаныя на фоне масавых студэнцкіх пратэстаў, якія працягваюцца амаль два гады. Іх прычынай стала трагедыя ў Новым-Садзе ў лістападзе 2024 года, калі на чыгуначным вакзале абрынуўся бетонны навес. Тады загінулі 16 чалавек.

Пасля трагедыі жыхары запатрабавалі апублікаваць поўную дакументацыю рэканструкцыі вакзала, якая была завершаная незадоўга да абвалу. Пазней пратэстоўцы сталі патрабаваць расследавання не толькі дзеянняў непасрэдных выканаўцаў, але і адказнасці прадстаўнікоў улады. Пратэсты паступова распаўсюдзіліся на ўсю краіну.

Удзельнікі акцый абвінавачвалі Вучыча, урад і кіроўную Сербскую прагрэсіўную партыю ў карупцыі. Сярод галоўных патрабаванняў былі адстаўка прэзідэнта і ўрада, а таксама правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Да лета 2026 года Вучыч адхіляў патрабаванні пратэстоўцаў і заяўляў, што акцыі арганізаваныя з-за мяжы. Аднак у канцы чэрвеня ён паведаміў пра намер датэрмінова пакінуць пасаду прэзідэнта, хоць і падкрэсліў, што застанецца ў палітыцы.

Пазней Сербская прагрэсіўная партыя вылучыла Вучыча сваім кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра. Калі партыя пераможа на выбарах, Вучыч можа ўзначаліць урад і такім чынам захаваць значны палітычны ўплыў пасля заканчэння свайго прэзідэнцкага тэрміну ў 2027 годзе.

Каментары

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць