На плошчы Славія ў Бялградзе ўвечары 23 мая прайшла адна з найбуйнейшых студэнцкіх акцый пратэсту. Людзі, якія выйшлі на вуліцы, запатрабавалі правядзення датэрміновых выбараў у краіне.

Акцыя прайшла пад лозунгам «Студэнты перамагаюць» («Studenti pobeđuju»). Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч неаднаразова заяўляў, што выбары адбудуцца ў гэтым годзе, аднак афіцыйна яны дагэтуль не прызначаныя.
Паводле ацэнак паліцыі, у акцыі ўдзельнічалі каля 34 тысяч чалавек. Недзяржаўныя інстытуцыі ацанілі колькасць пратэстоўцаў на 180—190 тысяч чалавек і назвалі гэтую акцыю найбуйнейшай з моманту зрынання былога прэзідэнта Сербіі і Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў 2000 годзе.

Падчас мітынгу адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. МУС паведаміла пра дзясяткі затрыманых.
Пратэсты ў Бялградзе працягваюцца ўжо паўтара года — з снежня 2024 года, калі на вакзале горада Нові-Сад абрынуўся бетонны навес і загінулі 16 чалавек. Пратэстоўцы лічаць, што трагедыя стала вынікам карупцыі дзейнай улады, піша «Медуза».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары