Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 420, якім мяняюцца правілы палявання.

Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме — на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Дадзенае рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёл значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні, піша Белта.
Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
Гэта рашэнне лабіравала Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў і асабіста ягоны кіраўнік, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён ужо некалькі гадоў праводзіць настойлівую кампанію за выключэнне з Чырвонай кнігі і ўключэнне ў лік паляўнічых відаў на тэрыторыі Беларусі бурага мядзведзя і рысі.
Таксама Шуневіч выказваўся за тое, каб пачаць паляваць на буслоў, журавоў і лебедзяў.
-
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве
-
«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША
-
23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
а на самай справе? ліцэнзіі на адстрэл будуць прадаваць
чарговая крыніца даходу
Ну які нармальны чалавек так будзе прагнуць забіць мядзведзя ці бусла, зубра ці лебедзя, рысь ці журава, каб аж пралабіяваць права на такія забойствы ў дыктатара, якому чым больш у Беларусі кагосьці пазабіваюць (хоць зуброў з медзвядзямі, хоць мастакоў на Плошчы Пераменаў ці ў Гарадзенскай турме), тым лепш?! Тут жа відавочныя псіхічныя дэвіяцыі - прага забіваць. Нездарма, сярод МУСароў вельмі высокі адсотак паляўнічых.