Свет22

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў

Байцам абяцаюць заробак ад 2300 даляраў і прэміі за кожны збіты дрон.

Міністэрства абароны Расіі вырашыла стварыць у Маскоўскай вайсковай акрузе (МВА) спецыяльныя атрады для перахопу беспілотнікаў, якія будуць папаўняць за кошт расіян, што знаходзяцца ў рэзерве, піша Moscow Times.

«У мэтах узмацнення супрацьпаветранай абароны крытычна важных аб’ектаў на тэрыторыі МВА прынята рашэнне аб фарміраванні спецыялізаваных аддзяленняў FPV-перахопнікаў са складу рэзервістаў», — паведамілі ТАСС у прэс-службе акругі.

Мяркуецца, што рэзервісты будуць займацца «аператыўным процідзеяннем» дронам і «забеспячэннем надзейнай абароны аб’ектаў ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры». Для гэтага яны будуць выкарыстоўваць «высакахуткасныя FPV-дроны-перахопнікі».

На гэты момант вайскоўцы рыхтуюць інструктараў, якія будуць навучаць рэзервістаў кіраванню перахопнікамі. Пры гэтым у інструктары набіраюць удзельнікаў вайны ва Украіне.

У МВА, акрамя Масквы і Маскоўскай вобласці, уваходзяць Белгародская, Бранская, Уладзімірская, Варонежская, Іванаўская, Калужская, Кастрамская, Курская, Ліпецкая, Ніжагародская, Арлоўская, Разанская, Смаленская, Тамбоўская, Цвярская, Тульская і Яраслаўская вобласці.

У чэрвені міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў паведаміў аб працы па стварэнні мабільных агнявых груп (МАГ) для процідзеяння дронам. У прыватнасці, такія групы з’явіліся ў Ленінградскай вобласці, дзе яны абараняюць крытычна важную інфраструктуру і прадпрыемствы.

Пры гэтым МАГ фарміруюць за кошт рэзервістаў, якія падпісваюць трохгадовы кантракт, казаў губернатар рэгіёна Аляксандр Драздзенка. Байцам абяцаюць заробак ад 200 тысяч расійскіх рублёў (2300 даляраў) і прэміі 100 тысяч расійскіх рублёў (1150 даляраў) за кожны збіты дрон. Таксама кантракт прадугледжвае абавязковае страхаванне жыцця і здароўя на суму 2 млн рублёў (23 тысяч даляраў). Запісацца ў МАГ могуць мужчыны ва ўзросце да 62 гадоў.

Каментары2

  • рэаліі
    09.09.2026
    Мадзяр штодня публікуе відэа знішчэння укр.дронаў оркупантамі, але ёсць нюанс. Гэтых таксама на такое знішчэнне адправяць, як ні круці, асабліва на фоне навін пра контрудар пад Ліманам. Бо "рэаліі на зямлі" не ў той бок для рашкі рэалізуюцца.)
  • Крок за крокам
    09.09.2026
    Усё трэба рабіць паступова, каб не збунтаваліся. І 62 года ўжо зафіксавалі.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць