Ежа

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Калі паглядзець на агульную статыстыку, за апошні летні месяц спажывецкія цэны ў Беларусі змяніліся зусім нязначна. У параўнанні з ліпенем яны знізіліся на 0,1%, піша Myfin.by.

Аднак па асобных таварах і паслугах ваганні аказаліся значна больш прыкметнымі. Некаторыя пазіцыі ў жніўні страцілі або, наадварот, дадалі ў цане адразу дзясяткі працэнтаў.

Найбольш моцна ў жніўні знізіліся цэны на гародніну. Прычым адразу некалькі пазіцый за месяц патаннелі больш чым на чвэрць.

Рэкардсменам стала морква. Яе кошт знізіўся на 36,78%. Амаль такі ж вынік у бульбы — мінус 36,72%.

Буракі патаннелі на 31,97%, белакачанная капуста — на 28,8%. Замыкаюць гэтую пяцёрку свежыя памідоры з паказчыкам −22,66%.

У супрацьлеглым кірунку больш прыкметна за іншых падаражэў авакада. За жнівень гэты экзатычны плод дадаў у цане адразу 17,01%.

Ненашмат ад яго адстала аліва. Яе кошт вырас на 13,41%.

Таксама ў тройку тавараў, якія падаражэлі найбольш, увайшлі жывыя зрэзаныя кветкі. За месяц яны сталі даражэйшымі на 4,98%.

Што тычыцца паслуг, то найбольш выраслі ў цане авіяпералёты. Так, у жніўні пасажырскі паветраны транспарт падаражэў на 6,41%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы27

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць