Свет77

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён

Яе эфектнае з'яўленне ў чорнай шаўковай вячэрняй сукенцы стала культавым момантам у поп-культуры.

На аўкцыён выстаўлена сукенка, у якой прынцэса Дыяна з'явілася на вечарыне ў Лондане праз некалькі гадзін пасля выхаду ў эфір дакументальнага фільма, у якім тагачасны прынц Чарльз прызнаўся ў нявернасці падчас іх шлюбу.

Яе эфектнае з'яўленне ў 1994 годзе ў галерэі Serpentine ў Лондане ў чорнай шаўковай вячэрняй сукенцы, пашытай на заказ дызайнеркай Крысцінай Стамбалян, стала культавым момантам у поп-культуры. СМІ ахрысцілі гэты ўбор «сукенкай помсты».

Jayne Fincher / Getty Images 

Аўкцыённы дом Sotheby's чакае, што сукенка будзе прададзена за суму да 300 тысяч долараў (220 тысяч фунтаў стэрлінгаў), калі 9 снежня яна будзе выстаўлена на таргі.

У прэс-рэлізе Sotheby's адзначаецца, што гэта першае з'яўленне сукенкі на аўкцыёне з 1997 года, калі нябожчыца прынцэса прадала 79 сваіх сукенак, каб сабраць сродкі на дабрачыннасць.

Морган Халімі, кіраўніца аддзела моды Sotheby's, заявіла, што прынцэса Дыяна «інстынктыўна разумела», што мода можа быць самастойнай мовай.

«Прынцэса Дыяна ператварыла гэтую сукенку ў адно з самых моцных пасланняў у сваім жыцці — і адбылося гэта ў адзін з найбольш абмяркоўваемых і эмацыйна напружаных перыядаў яе жыцця», — сказала Халімі.

«Яна апынулася ў сітуацыі, калі яе гісторыю шмат у чым распавядалі за яе. Але сваім выбарам убору яна ўзяла пад кантроль тое, якой яе гісторыю ўбачыць публіка», — дадала прадстаўніца аўкцыённага дома Sotheby's.

Паводле інфармацыі аўкцыённага дома Sotheby's, Ганна Харві, якая ў той час была яе стылісткай, распавяла, што Дыяна «хацела выглядаць на мільён даляраў».

Перад дабрачыннай вячэрай прынцэса ў апошнюю хвіліну змяніла ўбор і выбрала вячэрнюю сукенку без брэтэлек ад грэцкай дызайнеркі Крысціны Стамбалян, дапоўніўшы яе каралеўскімі ўпрыгожаннямі, чорным клатчам і чорнымі туфлямі на абцасах.

Рэтра-аўтамабіль Jaguar XJ40, на якім Дыяна прыехала на мерапрыемства, быў прададзены на аўкцыёне ў пачатку гэтага года за 66 250 фунтаў стэрлінгаў (90 тысяч даляраў).

Чакаецца, што «сукенка помсты» сыдзе з малатка за значна большую суму.

Калі гэта адбудзецца, то гэта будзе не першы выпадак, калі прадмет з гардэроба прынцэсы прадаецца за значную суму.

Швэдар прынцэсы Дыяны з выявай чорнай авечкі сярод радоў белых быў прададзены за 920 тысяч фунтаў стэрлінгаў (1,24 мільёна даляраў) на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку ў 2023 годзе.

Каментары7

  • какая страшная
    12.09.2026
    ну если больше похвастаться нечем
  • на фота гляджу..
    12.09.2026
    жест такой.. а чтобы такое схватить еще
  • !)!
    12.09.2026
    это вот как надо прожить свою жисть, чтобы
    как лучшие мгновения вспоминать минуты проведенные на койке в больнице скорой помощи

    - самоубиться захотела? - один из врачей мне
    я
    - нуда
    они
    - так мы тебе не дадим

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць