Грамадства

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема

Жыхар Пінска набыў праз інтэрнэт-пляцоўку ноўтбук Apple у прыватнай асобы з Мінска. Цана, знешні выгляд і характарыстыкі пакупніка задаволілі, а сама тэхніка на момант пакупкі была спраўнай. Але пры спробе ёй карыстацца ўзнікла нечаканая праблема, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Пасля вяртання дадому мужчына абнавіў аперацыйную сістэму ноўтбука, пасля чаго высветлілася, што доступ да прылады абмежаваны і карыстацца ёй у звычайным рэжыме немагчыма.

Пінчук паспрабаваў вярнуць тэхніку прадаўцу, але той катэгарычна адмовіўся прыняць яе назад. Тады пакупнік звярнуўся ў суд. Каб высветліць прычыны праблемы і магчымасць паўнавартаснага выкарыстання ноўтбука, была прызначаная экспертыза радыёэлектронных прылад і электрабытавой тэхнікі.

Эксперт Пінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявіў, што прылада падключаная да механізму аўтаматычнай рэгістрацыі прылад Apple. Для яе паўнавартаснага выкарыстання неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю ў спецыяльнай сістэме.

Без гэтай працэдуры немагчыма завяршыць першапачатковыя налады ноўтбука і выкарыстоўваць яго ў адпаведнасці з прадугледжаным вытворцам парадкам. Экспертыза таксама паказала, што прылада належыць арганізацыі, якая выкарыстоўвае спецыяльныя механізмы абароны доступу да яе.

З улікам заключэння эксперта суд пастанавіў скасаваць дамову куплі-продажу. Пры гэтым прадавец павінен вярнуць пакупніку грошы не толькі за ноўтбук, але і за правядзенне экспертызы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі58

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі15

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі58

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць