Свет2020

Ультраправы польскі палітык выклаў відэа, як калоціць малатком помнік УПА

Лідар ультраправай партыі «Канфедэрацыя польскай кароны» Гжэгаж Браўн пашкодзіў помнік УПА ў польскай вёсцы Бялысток Люблінскага ваяводства.

Гжэгаж Браўн б'е молатам па помніку УПА ў польскай вёсцы. Скрыншот відэа: GrzegorzBraun_ / X

Браўн выклаў відэа, як б'е молатам па помніку, дзе на камені нанесены імёны ўкраінцаў.

Ён заявіў, што гэты помнік трэба неадкладна знесці — гэтым, лічыць ён, яшчэ пасля адкрыцця павінна была заняцца паліцыя ці іншыя службы.

«Гэты абеліск, які абражае памяць ахвяр украінскага генацыду супраць палякаў, мусіць быць дэмантаваны з дапамогай прафесійнага абсталявання, якое трэба неадкладна даставіць сюды пасля дакументавання злачынства апраўдання нацызму і бандэрызму», — выказаўся Браўн.

Летась Браўн быў адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах Польшчы. Кампанію праводзіў пад лозунам «прэч камунізм, прэч яўрэекамунізм, прэч еўракамунізм». Ён выступаў супраць «украінізацыі Польшчы», за вяртанне смяротнага пакарання, забарону прапаганды «ідэалогіі ЛГБТ» і ўвядзенне ў польскае заканадаўства паняцця «замежнага агента».

Помнік пастаўлены ў памяць пра ўкраінцаў, якія загінулі ў баях супраць савецкага НКВД, піша «Еўрапейская праўда». Менавіта тут у 1946 годзе пахавалі загінулых украінцаў, таму помнік усталяваны непасрэдна на месцы масавага пахавання.

Месца памяці функцыянуе з 90‑х гадоў, а ў цяперашнім выглядзе з 2019 года. Абеліск ужо некалькі разоў зазнаваў вандалізм. Улетку 2026 года яго запэцкалі фарбай з балончыка, а таксама выразалі арку, якая ўпрыгожвала камень. Пасольства Украіны тады афіцыйна асудзіла гэты акт вандалізму.

На днях гэты помнік ужо перажыў чарговы акт вандалізму, паліцыя шукае датычных.

Каментары20

  • Indrid Cold
    11.09.2026
    Калі што, гэта помнік жаўнерам УПА, якія разам з польскімі жаўнерамі перамаглі там камуністаў.
    Як кажуць у нас - ruska onuca, ten Браўн
  • Жвір
    11.09.2026
    Лукашыст, самы настаяшчы...
  • Длинный нос
    11.09.2026
    Indrid Cold,
    А Эриху Кернеру и выродкам из SchutzmannschaftsBtl 118 тоже памятники ставить, которые воюя с коммунистами Хатынь сожгли?

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве11

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі патлумачыў, чаму адправіў войскі ў Курскую вобласць, а не абараняць Пакроўск1

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год3

Ціханоўская паказала свае матуліны будні102

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады24

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве11

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць