Здарэнні

У Дзяржынскім раёне смеццявоз насмерць задавіў чалавека

У Дзяржынскім раёне пад коламі смеццявоза загінуў 50‑гадовы пешаход. ДТЗ адбылося 11 верасня, каля 14:40 на вуліцы Лугавой у вёсцы Вішнёўка, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

55‑гадовы кіроўца смеццявоза МАЗ рухаўся заднім ходам і наехаў на мужчыну, які знаходзіўся ззаду аўтамабіля.

Пешаход атрымаў цяжкія траўмы і загінуў на месцы здарэння.

У ДАІ нагадалі кіроўцам, што рух заднім ходам дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі ён не стварае перашкод іншым удзельнікам дарожнага руху і гарантуецца бяспека. Пры неабходнасці кіроўцу рэкамендуюць звяртацца па дапамогу да іншых людзей, якія могуць сачыць за сітуацыяй ззаду аўтамабіля і падаваць адпаведныя сігналы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі15

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць